Чаму ў Пружанах пустуе дом сямейнага тыпу. 21.by

Чаму ў Пружанах пустуе дом сямейнага тыпу

25.02.2010 11:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прасторны дом па вуліцы Шырмы, у якім свабодна размяшчалася вялікая сям’я з прыёмнымі дзецьмі, ужо амаль дзесяць год пустуе, паступова прыходзячы ў нягоднасць.

Дом сямейнага тыпу, у якім некалі жыла вялікая прыёмная сям’я В.У.Істыкулавай, знаходзіцца на балансе раённага аддзела адукацыі. Таму па адказ на пытанне мы звярнуліся да яго начальніка І.У.Краўчука.

Іван Уладзіміравіч расказаў, што ў свой час гэты дом быў пабудаваны пад адну сям’ю. Мае спецыяльную планіроўку. Цяпер, як вядома, прыёмнай сям’і не існуе. У бліжэйшы час мяркуецца зрабіць праект і пераабсталяваць дом пад жыллё для настаўнікаў. Безумоўна, для гэтага патрабуецца капітальны рамонт і нямала сродкаў.

Мінулай восенню на прывядзенні тэрыторыі дома ў больш-менш прыстойны выгляд працавала ўся гаспадарчая група аддзела адукацыі: была абкошана трава вакол дома, высечана старая яблыня, вывезена смецце. Дом знаходзіцца на ўездзе ў наш горад з усходняга боку і, безумоўна, не з’яўляецца яго ўпрыгожваннем. На ўборцы тэрыторыі працавала і В.У.Істыкулава, якая тут зарэгістравана. Пасля капітальнага рамонту ў доме пэўная жылая плошча будзе, як таго патрабуе закон, выдзелена і ёй.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дом знаходзіцца на балансе раённага аддзела адукацыі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика