У будынку бабруйскага УУС застрэліўся 37-гадовы маёр міліцыі. 21.by

У будынку бабруйскага УУС застрэліўся 37-гадовы маёр міліцыі

25.02.2010 11:02 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

18 лютага маёр міліцыі Б. заступіў на ахову парадку ў другую змену, - распавёў карэспандэнту газеты "Бабруйскі кур'ер" пракурор Першамайскага раёна спадар Анатоль Трэцьякоў. - А 15.23 ён атрымаў табельную зброю. Пасля чаго не з’явіўся на інструктаж.

Па словах пракурора, спадар Б. быў знойдзены ў пакоі разрадкі і зарадкі зброі. Да таго як застрэліцца, ён размаўляў 29 хвілін 40 секунд па мабільным тэлефоне з жонкай. З ёю спадар Б. распісаўся пятага студзеня гэтага года. Высветлілася, што яна не жадала больш заставацца ў Бабруйску, а хацела з’ехаць у Міёры (горад на захадзе Віцебскай вобласці).

Выпадкаў самагубства сярод міліцыянтаў, як адзначыў Анатоль Трэцьякоў, за гады яго пракурорскай дзейнасці ў Бабруйску не было.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да таго як застрэліцца, ён размаўляў 29 хвілін 40 секунд па мабільным тэлефоне з жонкай
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика