Лукашэнка спазніўся на інаўгурацыю Януковіча. 21.by

Лукашэнка спазніўся на інаўгурацыю Януковіча

25.02.2010 12:25 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Вярхоўнай Радзе адбылася ўрачыстая цырымонія інаўгурацыі чацвёртага прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча.

Калі спікер Вярхоўнай Рады Уладзімер Літвін абвясціў, што сярод прысутных прэзідэнтаў ёсць А. Лукашэнка, а таго ў зале не было, Літвін адзначыў, што спадар Лукашэнка возьме ўдзел у наступных урачыстасцях з нагоды ўступлення Януковіча на пасаду.

Як паведамляюць журналісты з Кіева, Лукашэнка сапраўды на некаторы час спазніўся на інаўгурацыю і сваё месца сярод прэзідэнтаў не паспеў заняць. Усю цырымонію ён назіраў, седзячы побач з жонкай Віктара Януковіча.

На 14 гадзін запланаваны прыём для кіраўнікоў замежных дэлегацый.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі спікер Вярхоўнай Рады абвясціў, што сярод прысутных прэзідэнтаў ёсць А. Лукашэнка, а таго ў зале не было, Літвін адзначыў, што спадар Лукашэнка возьме ўдзел у наступных урачыстасцях.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика