У Мінску ўзнагародзілі за папулярызацыю беларускай мовы
25.02.2010 18:54
—
Новости Общества
|
У БДУ культуры і мастацтваў узнагародзілі тых, хто папулярызуе беларускую мову ў прафесійнай дзейнасці. Мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня роднай мовы.
Граматамі ўзнагародзілі выкладчыка матэматыкі БДУ Аляксандра Самадурава, стаматолага Алеся Лютчыка, выкладчыка логікі і філасофіі БДУКМ, аўтара першага падручніка па логіцы на беларускай мове Аркадзя Бабко, інака Мікалая (паэт Зніч). Удзел ва ўзнагароджванні ўзялі міністр культуры Павел Латушка і рэктар універсітэта Барыс Святлоў. Яны, праўда, хутчэй стваралі фон афіцыйнасці. Бо ніводзін з іх не прамовіў перад прысутнымі ні слова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У БДУ культуры і мастацтваў узнагародзілі тых, хто папулярызуе беларускую мову ў прафесійнай дзейнасці. |
|