Лукашэнка спадзяецца, што і Януковіч будзе цягнуць Беларусь на Захад. 21.by

Лукашэнка спадзяецца, што і Януковіч будзе цягнуць Беларусь на Захад

25.02.2010 20:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пра гэта ён сказаў на вельмі цёплай сустрай сустрэчы з Віктарам Юшчанкам.

«Галоўная мэта майго прыезду падзякаваць табе за ўсё тое, што ты зрабіў для Беларусі як прэзідэнт, гэта было шчыра. Цябе нават называлі беларускім адвакатам», — сказаў А. Лукашэнка, звяртаючыся да экс-прэзідэнта краіны Віктара Юшчанкі.

Гэта перадаюць з Кіева інфармацыйныя агенцтвы.

Лукашэнка паведаміў, што сёння ў часе сустрэчы з новым прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам ён зрабіў акцэнт на гэтым.

«Юшчанка зрабіў для Беларусі вельмі шмат у кірунку на дарозе да Захаду. Я б вельмі хацеў, каб гэта было працягнута і пры Януковічу», — цытуюць А. Лукашэнку агенцтвы.

У сваю чаргу, Юшчанка падкрэсліў дасягненні Украіны на шляху дэмакратыі. Ва Украіне навучыліся перадаваць уладу новаму кіраўніцтву без майданаў, сказаў ён. Як вядома, Януковіч стаў ужо чацвёртым прэзідэнтам Украіны, тады як у Беларусі ўладу манапольна захоўвае Лукашэнка.

У сваю чаргу, Лукашэнка заўважыў, што «ва Украіне вельмі хораша, акуратна і спакойна адбылася змена ўлады». Ён бачыць у тым вялікую заслугу і Віктара Юшчанкі. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што ідэі незалежнасці і дзяржаўнасці Украіны, якія нёс Віктар Юшчанка, прараслі вельмі глыбока.

Дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА таксама цытуе гэтыя выказванні Лукашэнкі, але замяніла «ты» на «вы» ў звароце Лукашэнкі да Юшчанкі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика