Не пакiдаць у хаце аднаго
26.02.2010
—
Новости Общества
|
Па старажытнай славянскай традыцыi памерламу дазвалялася "пераначаваць" у роднай хаце адну-дзве ночы. Але добра ведалi: побач з iм абавязкова павiнна гарэць свечка i знаходзяцца некалькi (або хоць бы адзiн) чалавек, якiя могуць чытаць малiтвы, весцi павольныя гутаркi. Нельга нават на некаторы час пакiдаць нябожчыка ў хаце аднаго. Ля галавы памерлага ставiлi глiняны гаршчок (шклянку) з жытам i грамнiчнай або звычайнай царкоўнай свечкай. Свечка павiнна гарэць у хаце датуль, пакуль там находзiцца памерлы. Сцеражыцеся, каб у хаце у такi час гарэлi адразу тры свечкi. Пасля пахавання лепш закапаць збожжа (не варта аддаваць яго хатняй птушцы або жывёлам), а рэшткi свечак занесцi ў храм i пакласцi ў спецыяльна прыгатаваныя паддоны на падлозе. Калi чалавек патануў, загiнуў пры невядомых акалiчнасцях i яго цела знайшлi праз некалькi дзён, то загiнулага старалiся прывезцi да роднага парога, усталяваць труну на некаторы час для развiтання з iм i пасля гэтага пахаваць. Для таго каб запаволiць працэс разлажэння цела, неабходна абмежаваць доступ свежага паветра ў хату (зачынiць усе фортачкi, вокны, выцяжкi), а пад труну паставiць вядро з насычаным растворам марганцоўкi. З гэтай жа мэтай выкарыстоўвалi маладыя галiнкi вярбы або дуба. Пакуль памерлы знаходзiцца ў хаце, нельга палiць печку, мыць, прасцi, рыхтаваць рытуальную ежу на памiнальны стол (як правiла, гэта рабiлi суседзi, родныя, сваякi). Гэтым самым вы можаце наклiкаць на сваю сям'ю невылечныя хваробы. Аксана Катовiч, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па старажытнай славянскай традыцыi памерламу дазвалялася "пераначаваць" у роднай хаце адну-дзве ночы. Але добра ведалi: побач з iм абавязкова павiнна гарэць свечка i знаходзяцца некалькi (або хоць бы адзiн) чалавек, якiя могуць чытаць малiтвы, весцi павольныя гутаркi. Нельга нават на некаторы час пакiдаць нябожчыка ў хаце аднаго. |
|