Аляксей Грышын заваяваў залаты медаль Алімпіяды ў Ванкуверы. 21.by

Аляксей Грышын заваяваў залаты медаль Алімпіяды ў Ванкуверы

26.02.2010 05:21 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларускі фрыстайліст Аляксей Грышын заваяваў залаты медаль Алімпіяды ў Ванкуверы ў лыжнай акрабатыцы.

Спаборніцтвы прайшлі раніцай 26 лютага па мінскім часе

Грышын пасля першай спробы быў другі, але паказаў найлепшы вынік у другой спробе ды паводле двух спробаў выйшаў на 1-месца – 248,41.

Другі – Джарэт Петэрсан (ЗША, 247, 21), трэцяе месца ў кітайца Лю Чжунцына – 242,53.

Цімафей Слівец заняў 9-е месца (225,58), Дзмітры Дашчынскі - 11-ы (215,68). Дзмітры няўдачна прызямліўся ў першай спробе і займаў пасля гэтай спробы апошняе месца. Лідэр Кубка свету Антон Кушнір у фінал спаборніцтваў не трапіў.

Такім чынам беларусы пабілі рэкорд Алімпійскіх гульняў. У нас - тры медалі:

золата Аляксея Грышына (25 лютага), срэбра ў Сяргея Новікава (18 лютага, біятлон, 20 км), бронза Дар"і Домрачавай (18 лютага, біятлон, 15 км).

У 1994-м былі два срэбраныя медалі (Парамыгіна-біятлон, Жалязоўскі-канькі), у 1998-м - дзве бронзы (Аляксей Айдараў - біятлон, Дзмітры Дашчынскі - фрыстайл),

у 2002-м Аляксей Грышын заваяваў бронзу, а ў 2006 г. Дашчынскі - срэбра. Абодва - фрыстайлісты.

Залатых медалёў у нас пакуль не было. Цяпер маем

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дагэтуль золата беларусаў на Алімпійскіх гульнях не было. А наогул ужо маем на Гульнях тры медалі - рэкорд нацыянальнай каманды.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика