Адам Ліпіньскі: Польшча забароніць уезд кіраўніцтва афіцыйнага Саюза палякаў
26.02.2010
—
Новости Общества
|
У «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў у бліжэйшы час будзе ўключаны і лідэр афіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Станіслаў Сямашка. Пра гэта«Спадара Сямашкі яшчэ пакуль няма ў гэтым спісе. Аднак згодна з апошняй дэкларацыяй міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, туды ўпішуць таксама і Сямашку, і вялікую групу сябраў рэжымнага Саюза палякаў», -- заявіў Адам Ліпіньскі. Польскі МЗС, хутчэй за ўсё, не будзе абнародаваць «чорны спіс», але перадасць яго дэпутатам Сейма. Яны ў сваю чаргу будуць самастойна вырашаць, ці можна публікаваць прозвішчы неўязных асоб. Што ж тычыцца сустрэчы кіраўніка польскага МЗС Радаслава Сікорскага з Аляксандрам Лукашэнкам у Кіеве, то ў польскіх палітычных колах пра гэта нават не было гаворкі. Таму Адам Ліпіньскі мяркуе, што сустрэча была незапланаваная. «Мы ўвогуле не ведалі, што такая ініцыятыва была, -- сказаў палітык. -- І шчыра кажучы, не ведаю, ці яна была. Напэўна, яна паўстала непасрэдна на месцы падчас візіту палітыкаў ва Украіну. Хутчэй за ўсё так і адбылося, бо не было ніякіх сігналаў, што перамовы паміж польскім МЗС і рэжымам Лукашэнкі паўтарацца». Паводле Адама Ліпіньскага, польскі міністр замежных спраў такім чынам хацеў выправіць памылкі, якія зрабіў падчас сустрэчы з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым у Варшаве. Нагадаем, на думку польскай апазіцыі, гэтая сустрэча была не толькі няўдалай, але яшчэ і крыўднай для Польшчы з-за таго, што пасля яе ў Беларусі ўзмацніліся рэпрэсіі. Нягледзячы на тое, што структуры Еўразвяза пакуль устрымліваюцца ад рашучых дзеянняў, польскі бок абяцае давесці справу да канца. Менавіта таму прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі збіраецца даслаць у Брусель некалькі лістоў. Паводле словаў Адама Ліпіньскага, гэта будзе больш эфектыўна, чым проста тэлефонны званок. «Ліст - гэта дакумент, на яго трэба адказаць. Ліст абавязвае да чагосьці. Яго можна абнародаваць. Гэта больш эфектыўны інструмент правядзення геапалітычных дэбатаў за званок і агульныя дэкларацыі, якія ні да чога не абавязваюць», -- адзначыў Адам Ліпіньскі.” У той жа час у кулуарах органаў ЕЗ з’яўляецца ўсё больш заяваў, што санкцыі супраць беларускіх уладаў увогуле варта адмяніць, распавёў Адам Ліпіньскі. «Для Еўропы Беларусь ? гэта, перадусім, павінны быць добрыя дарогі і спакой. А добрыя дарогі і спакой гэта аўтарытарны рэжым, бо ў такім рэжыме можна будаваць даволі якасныя дарогі і кантраляваць грамадства, і між тым змагацца з бандытызмам. Таму што гэта адзін з «пазітыўных» у двукоссі эфектаў аўтарытарызму», -- адзначыў польскі палітык. Аднак калі забыцца пра дэмакратызацыю і засяродзіцца толькі на дарогах і спакоі, то з часам будзе з’яўляцца ўсё больш унутраных праблем. Яскравы прыклад – тое, што зараз адбываецца вакол Саюза палякаў, лічыць Адам Ліпіньскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
|
|