Лукашэнка праігнараваў Барадуліна, Мартынаў, Латушка і Абельская павіншавалі
01.03.2010 14:36
—
Новости Общества
|
Паэт Рыгор Барадулін працягвае заставацца ў рэанімацыі бальніцы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. «Яму значна лепей. Ён ужо ходзіць. Кашаль пакуль ёсць, але няма тэмпературы», — сказала жонка паэта Валянціна. 24 лютага дзядзька Рыгор адзначыў сваё 75-годдзе. Валянціна Барадуліна паведаміла, што ў дзень нараджэння з высокапастаўленых чыноўнікаў яго павіншавалі толькі міністр замежных спраў Сяргей Мартынаў і міністр культуры Павел Латушка. А галоўная доктарка бальніцы Ірына Абельская падаравала букет з 17 ружаў. Аляксандр Лукашэнка, які рассылае віншаванні расійскім артыстам, юбілей Народнага паэта Беларусі прапусціў. Альбо праігнараваў. Затое, напрыклад, павіншаваў з юбілеямі Юрыя Антонава, Міхаіла Баярскага, Аляксандру Пахмутаву. Рыгор Барадулін знаходзіцца ў бальніцы з запаленнем лёгкіх ад 14 лютага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паэт Рыгор Барадулін працягвае заставацца ў рэанімацыі бальніцы Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. |
|