Пасол Балгарыі выступае за спрашчэнне візавага рэжыму для беларусаў
01.03.2010 16:52
—
Новости Общества
|
Пасол Балгарыі ў Беларусі Захары Радукаў выступае за спрашчэнне візавага рэжыму для беларускіх грамадзян пры паездках у краіны Еўрасаюза. Пра гэта ён заявіў 1 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. «Я асабіста выступаю за тое, каб максімальна аблегчыць магчымасць узаемных паездак. Для нас гэта важна», — сказаў Радукаў. У сваю чаргу, загадчыца консульскай службы пасольства Балгарыі Галіна Бачварава паведаміла, што ў 2009 годзе краіну наведалі 27 тыс. беларускіх турыстаў. Гэта на 40% больш, чым было ў 2008 годзе. Бачварава таксама адзначыла, што 35% усіх турыстаў, якія прыязджаюць у Балгарыю, складаюць дзеці да 18 гадоў. Яна падкрэсліла, што новы візавы кодэкс ЕС, які набывае моц у красавіку 2010 года, прадугледжвае бясплатную выдачу віз дзецям да шасці гадоў, а для дзяцей да 12 гадоў кошт шэнгенскай візы складзе 35 еўра. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта ён заявіў 1 сакавіка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску. |
|