Амiякам атруцiлiся 7 рабочых Бабруйскага мясакамбiната. 21.by

Амiякам атруцiлiся 7 рабочых Бабруйскага мясакамбiната

03.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 сакавiка ўвечары ў Бабруйску на тэрыторыi мясакамбiната адбыўся выкiд пароў амiяку, каля 150 лiтраў. Праз некалькi гадзiн аварыя была лiквiдавана, паведамiлi ў Магiлёўскiм абласным упраўленнi МНС. Уцечка амiяку адбылася ў вынiку пашкоджання манометра ў амiячна-халадзiльнай ўстаноўцы, паводле папярэдняй версii — кавалкам наледзi. Супрацоўнiкi МНС зрабiлi асадку пароў амiяку i не дапусцiлi iх распаўсюджання на тэрыторыi прадпрыемства i за яе межамi. Аднак у Бабруйскую цэнтральную бальнiцу шпiталiзаваныя пад нагляд 7 чалавек: кладаўшчыцы каўбаснага цэха i грузчыкi атрымалi iнгаляцыйнае атручэнне парамi амiяку ў лёгкай ступенi.

Ілона Iванова.

Беспрацоўны мiнчанiн явiўся ў службу занятасцi... з акардэонам

Мiнчанiн, якi не мае пастаяннай працы, прыйшоў у гарадскую службу занятасцi прасiць субсiдыю на адкрыццё ўласнай справы... з акардэонам. Памер субсiдыi, якая цяпер даецца беспрацоўным на абзавядзенне ўласным бiзнэсам, нагадаем, складае 2,8 млн рублёў (11 бюджэтаў пражытковага мiнiмуму). Пра гэта карэспандэнту агенцтва "Мiнск—Навiны" расказалi ва ўпраўленнi занятасцi насельнiцтва Камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама.

Такога ж забаўнага выпадку, паводле слоў яго служачых, тут не памятаюць. Наведвальнiк 1963 года нараджэння, па асноўнай прафесii фатограф, прыйшоў пераканаць супрацоўнiкаў службы занятасцi ў сваёй здольнасцi займацца вытворчасцю вiдэафiльмаў. I акрамя пакета дакументаў "выпадкова" прыхапiў акардэон. Выкананне музычных нумароў у жывую, на яго думку, павiнна было стаць дадатковым аргументам у размове з работнiкамi ўпраўлення.

Паланэз Агiнскага ў службовым кабiнеце выканаць яму не ўдалося — будучага рэжысёра некалькi разоў папрасiлi гэтага не рабiць. Але добры бiзнэс-план разам з нестандартнасцю падыходу прывялi да станоўчага вынiку — субсiдыю вынаходлiваму наведвальнiку выдзелiлi.

Нiна ЯНОВIЧ, "Мiнск—Навiны".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
1 сакавiка ўвечары ў Бабруйску на тэрыторыi мясакамбiната адбыўся выкiд пароў амiяку, каля 150 лiтраў. Праз некалькi гадзiн аварыя была лiквiдавана, паведамiлi ў Магiлёўскiм абласным упраўленнi МНС. Уцечка амiяку адбылася ў вынiку пашкоджання манометра ў амiячна-халадзiльнай ўстаноўцы, паводле папярэдняй версii — кавалкам наледзi.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика