Лукашэнка рэфармуе следства органаў пракуратуры
04.03.2010 10:34
—
Новости Общества
|
Следства органаў пракуратуры будзе рэфармавана. Гэта вынікае з указа прэзідэнта № 99, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам 1 сакавіка. У адпаведнасці з дакументам следчы апарат органаў пракуратуры будзе складацца са следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры і падпарадкаваных яму следчых аддзелаў пракуратур абласцей, горада Мінска і прыраўнаваных да іх спецыялізаваных пракуратур. У склад следчага ўпраўлення Генпракуратуры ўвойдуць намеснік генпракурора — начальнік следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры, яго намеснікі — начальнікі аддзелаў, іх намеснікі, старшыя следчыя па асабліва важных справах, следчыя па асабліва важных справах, старшыя следчыя‑крыміналісты, следчыя‑крыміналісты, памочнікі намесніка генпракурора — начальніка следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры. У склад следчых аддзелаў пракуратур абласцей, горада Мінска і прыраўнаваных да іх спецыялізаваных пракуратур увойдуць начальнікі згаданых аддзелаў, іх намеснікі і памочнікі, старшыя следчыя па важнейшых справах, следчыя па важнейшых справах, следчыя‑крыміналісты, а таксама замацаваныя за раённымі (міжраённымі, міжгарнізоннымі) участкамі гэтых аддзелаў старшыя следчыя, следчыя. Указ прадугледжвае, што нагляд за выкананнем закона пры папярэднім следстве ў органах пракуратуры ў следчым упраўленні Генпракуратуры будзе ажыццяўляцца генеральным пракурорам, адным з яго намеснікаў, іншымі ўпаўнаважанымі генпракурорам пракурорскімі работнікамі Генеральнай пракуратуры. У следчых аддзелах пракуратур абласцей, горада Мінска і прыраўнаваных да іх спецыялізаваных пракуратур — вышэйназванымі службовымі асобамі, а таксама пракурорамі абласцей, горада Мінска і прыраўнаванымі да іх пракурорамі, адным з іх намеснікаў, іншымі ўпаўнаважанымі гэтымі пракурорамі пракурорскімі работнікамі гэтых пракуратур, а таксама пракурорамі раёнаў, раёнаў у гарадах, гарадоў, міжраённымі і прыраўнаванымі да іх транспартнымі і міжгарнізоннымі ваеннымі пракурорамі — па крымінальных справах аб злачынствах, учыненых на паднагляднай ім тэрыторыі. Функцыі пракуратур раёнаў, раёнаў у гарадах, гарадоў, міжраённых і прыраўнаваных да іх спецыялізаваных пракуратур па ажыццяўленні папярэдняга следства па крымінальных справах будуць перададзены следчым аддзелам пракуратур абласцей, горада Мінска і прыраўнаваных да іх спецыялізаваных пракуратур. Пералік раённых (міжраённых, міжгарнізонных) участкаў гэтых аддзелаў і колькасны склад замацаваных за імі старшых следчых і (або) следчых вызначаюцца генпракурорам з улікам колькасці насельніцтва і стану крымінагеннага становішча на адпаведных тэрыторыях. У адпаведнасці з указам ліквідуюцца: ваенная пракуратура па наглядзе за законнасцю ў воінскіх часцях ВПС і войскаў СПА, ваенная пракуратура па наглядзе за законнасцю ў органах пагранічнай службы. Указ набывае моц 1 ліпеня 2010 года. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следства органаў пракуратуры будзе рэфармавана. Гэта вынікае з указа прэзідэнта № 99, падпісанага Аляксандрам Лукашэнкам 1 сакавіка.У адпаведнасці з дакументам... |
|