Сёння — то снег, то сонца, то зноў будзе снег
04.03.2010 11:12
—
Новости Общества
|
4 сакавіка на працягу ўсяго дня ў Беларусі будзе захоўвацца няўстойлівы характар надвор’я. Зараз Беларусь знаходзіцца ў халоднай тылавай частцы цыклону, цэнтр якога над Карэліяй. Пры гэтым на тэрыторыю нашай краіны паступаюць вільготныя паветраныя масы з Балтыйскага мора, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. У выніку надвор’е ў цягам усяго дня будзе няўстойлівым: сонца будзе змяняцца снежнымі кароткачасовымі разрадамі, якія пагаршаюць бачнасць да 500—1000 м. Так, у Мінску зрання свяціла сонейка, пасля 9‑й неба зацягнула хмарамі і з неба пасыпаліся велічэзныя сняжынкі, цяпер — 10:40 — зноў свеціць сонца. Такі характар надвор’я будзе характэрны для ўсіх рэгіёнаў Беларусі. Рэспубліканскі гідраметэацэнтр рэкамендуе сёння ўстрымацца ад далёкіх паездак на асабістым транспарце і скарыстацца паслугамі грамадскага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
4 сакавіка на працягу ўсяго дня ў Беларусі будзе захоўвацца няўстойлівы характар надвор’я. |
|