“Люблю ўсё прыгожае”. 21.by

“Люблю ўсё прыгожае”

16.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Разьбярства — не жаночая справа? Ірына Руткевіч больш
за 30 гадоў даказвае адваротнае...

Уявіць жанчыну каля пліты, занятую мыццём бялізны ці прасаваннем не складана. А з разцом і кавалкам дрэва ў руках?! Варта ўбачыць, як умела, акуратна, далікатна абыходзіцца з гэтым Ірына Руткевіч, каб сказаць: вось сапраўды яе справа.
Канешне, жаночая і мужчынская праца адрозніваецца, аднак не ў якасці — па стылі. У Ірыны няма скульптур манументальных, вялізных рэчаў. Тонкія лапаткі, акуратныя лыжачкі, невялікія сасуды, кшталту сальніцы: міскі-качкі з дзіцячую далонь і міні-лыжкі ў ёй. І, здаецца, толькі жанчына здольная прыдумаць для зручнасці такіх рэчаў яшчэ і спецыяльныя элементы: удала размешчаныя плаўнікі ў рыбах-лапатках, вузялок на ручцы відэльца. “Магчыма, гэта па-хуліганску, — сама смяецца з апошняй выдумкі Ірына, — затое зручна і прыгожа”.
Элегантнасці і прыгажосці ў працах Ірыны сапраўды шмат: качкі-сасуды з кветкавым арнаментам па баках, коркі ў выглядзе соў...
Не перабольшу, калі скажу, што за 30 гадоў працы Ірына з дрэвам стала на “ты”. Ведае асаблівасці, характар кожнай пароды. “Ліпа самая мягкая, ясень фактурны, бяроза добра паліруецца. Падабаецца алешына — чырванаватая, быццам ружовашчокая дзяўчына”. Сярод яе прац я заўважыла каляровага драўлянага анёла — адгалосак таго часу, калі майстар займалася роспісам па дрэву. Але сёння Ірына прытрымліваецца думкі, што “дрэва павінна заставацца драўляным”: мінімум дэкору, штучных упрыгожванняў.
У асноўным разьбярка працуе над рэчамі ўтылітарнымі, упэўненая, што разьба па дрэву, як і народнае мастацтва ўвогуле, ніколі не існавала само па сабе. “Часам падару рэч, да прыкладу, лапатку для патэльні, потым завітаю ў госці і бачу: вісіць яна новая, не карыстаная. “Шкада, — тлумачыць гаспадар, — такая ж прыгажосць!” А не трэба шкадаваць! Яна ж на тое і рабілася, каб карыстацца!”.
Ёсць у Ірыны і некалькі рэчаў “для душы”, не зусім практычных: “Да прыкладу, вось гэтыя твары мудрацоў, якія атрымаліся выпадкова з невялікага кавалка вішні, — паказвае яна. — Але няхай у такім разе яны будуць маленькія, каб не займалі шмат месца”.
Разьбярства — не адзінае захапленне Ірыны. “Люблю ўсё прыгожае, — прызнаецца майстар. — Мяне прыцягвае і кераміка, і выяўленчае мастацтва, і дэкаратыўная графіка...” Сонечным святлом абдае па-ліпеньску цёплая і яркая карціна, напісаная Ірынай алеем. А са сцяны насупраць вее марской прахалодай — намалявала рознакаляровымі гелевымі ручкамі на чорным фоне касякі рыб і медузу. Нагадвае камп’ютарную графіку.
“Магічна,” — толькі і змагла вымавіць я, калі майстрыха выклала перада мной свае фотаработы (Ірына — член фотаклуба “Мінск”). Асабліва прываблівае яе макраздымка: маленькія насякомыя, кроплі расы... Шмат фатаграфій з замежных краін — да ўсяго Ірына яшчэ вялікі аматар падарожжаў. Яна пабывала ўжо ў Чэхіі, Аўстрыі, Германіі, Венгрыі... Наперадзе, спадзяецца, Скандынавія — яе запаветная мара.

Людміла Мінкевіч



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Разьбярства — не жаночая справа? Ірына Руткевіч больш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика