Звольнены старшыня Маскоўскага суда Мінска. 21.by

Звольнены старшыня Маскоўскага суда Мінска

05.03.2010 00:07 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Старшыня суда Маскоўскага раёна Мінска Анатоль Савіч згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі звольнены з працы. Паводле неафіцыйных крыніцаў супраць былога старшыні суда распачата крымінальная справа паводле злоўжывання службовым становішчам і хабарніцтва.

Афіцыйнага пацверджання гэтага пакуль што не атрымана.

На тэрыторыі Маскоўскага раёна знаходзіцца большасць міністэрстваў і ўпраўленняў. Менавіта ў судзе Маскоўскага раёна вернікі царквы "Новае жыццё" дабіваліся адмены рашэння гарадскіх уладаў.

У Маскоўскім судзе разглядаліся гучныя справы, у тым ліку экс-кандыдата на пасаду прэзідэнта Аляксандра Казуліна.

Большасць затрыманых удзельнікаў вулічных акцый і лідэры палітычных партый падчас мінулай выбарчай кампаніі дастаўляліся ў Маскоўскі суд, дзе іх каралі на максімальныя тэрміны арышту.

Анатоль Савіч нарадзіўся ў 1959 годзе. Мае стаж працы суддзём 16 гадоў. У судзе Маскоўскага раёна працаваў ад 1989 года. Пачынаў са стажора суддзі. Ад траўня 2000 года заняў пасаду старшыні суда.

У судзе Маскоўскага раёна працуе 97 чалавек, сярод іх 14 суддзяў і 21 судовы выканаўца.

Большасьць скаргаў, якія пісалі наведвальнікі пра парадкі ў судах, прыпадае менавіта на суд Маскоўскага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць затрыманых удзельнікаў вулічных акцый і лідэры палітычных партый дастаўляліся ў Маскоўскі суд, дзе іх каралі на максімальныя тэрміны арышту.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика