Наталля Пяткевіч: Ідэалагічная вертыкаль у Беларусі адбылася. 21.by

Наталля Пяткевіч: Ідэалагічная вертыкаль у Беларусі адбылася

05.03.2010 10:11 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пастаўленая задача адрадзіць на вышэйшым узроўні ідэалагічную работу ў Беларусі ў поўнай меры рэалізуецца.

Такую думку выказала ў чацвер журналістам першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Пяткевіч, якая прымала ўдзел у рабоце рэгіянальнай канферэнцыі ідэалагічных работнікаў Брэсцкай вобласці ў Кобрыне.

«Сёння мы ўжо можам сказаць, што ідэалагічная вертыкаль у нашай краіне ёсць, і мы ўжо гаворым не пра станаўленне, а пра ўдасканаленне яе работы»,

— сказала Наталля Пяткевіч.

У якасці пазітыўнага змянення яна адзначыла з’яўленне ідэолагаў не толькі ў дзяржаўнай сферы, але і ў прыватным бізнесе. «Прыемна адзначыць, што на прыватных прадпрыемствах выбудоўваецца ідэалагічная работа, і гэта не націск зверху, а сапраўды патрэбнасць. Гэта вельмі важна, таму што задача ідэалагічнай работы — ствараць непасрэдны кантакт паміж простым чалавекам і ўладай, садзейнічаць выяўленню патрэбнасцей, праблем людзей і іх вырашэнню. Гэта галоўная задача, без вырашэння якой не можа існаваць дзяржава, і гэта галоўнае прызначэнне ідэолага», — лічыць Наталля Пяткевіч.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пастаўленая задача адрадзіць на вышэйшым узроўні ідэалагічную работу ў Беларусі ў поўнай меры рэалізуецца.Такую думку выказала ў чацвер журналістам першы...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика