Пенсiйны ўзрост Беларусь не змяняе. 21.by

Пенсiйны ўзрост Беларусь не змяняе

06.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На слыху

Урад суседняй Лiтвы абвясцiў пра намер павысiць узрост выхаду на пенсiю. Чакаецца, што праз тры гады як мужчыны, так i жанчыны ў гэтай краiне змогуць скарыстаць права на заслужаны адпачынак толькi ў 65 гадоў.

Варта заўважыць, што апошнiм часам на павелiчэнне пенсiйнага ўзросту пайшла большасць постсавецкiх краiн. Дастаткова высокай застаецца "ўзроставая планка" i на Захадзе: 60 гадоў для ўсiх грамадзян Францыi, 65 гадоў — для ўсiх грамадзян Германii, Іспанii, ЗША i Канады, 60 гадоў для жанчын i 65 гадоў для мужчын у Iталii. На гэтым фоне вылучаюцца тры дзяржавы — Расiя, Украiна i Беларусь. Агульны пенсiйны ўзрост тут застаецца без змен i складае 55 гадоў для жанчын i 60 гадоў для мужчын.

Прычым таксама не сакрэт: у Беларусi, як i ў абсалютнай большасцi заходнiх i постсавецкiх краiн, абвастраецца дэмаграфiчная праблема. Яе вынiкi вiдавочныя: колькасць працуючых плацельшчыкаў пенсiйных узносаў будзе скарачацца, тады як колькасць пенсiянераў — наадварот, узрастаць. Цi не прывядзе гэта да павышэння пенсiйнага ўзросту?

— Сапраўды, дэмаграфiчная сiтуацыя складваецца няпроста, тым не менш пытанне аб змяненнi пенсiйнага ўзросту ў Беларусi сёння не разглядаецца, — заўважыла ў гутарцы з карэспандэнтам "Звязды" намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва. — Для захавання стабiльнасцi айчыннай пенсiйнай сiстэмы выкарыстоўваюцца iншыя шляхi: скажам, увядзенне прафесiйнага пенсiйнага страхавання — фiнансаванне датэрмiновых пенсiй за кошт дадатковых адлiчэнняў наймальнiкаў дазволiць "разгрузiць" агульны "пенсiйны фонд".

Сяргей ГРЫБ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Урад суседняй Лiтвы абвясцiў пра намер павысiць узрост выхаду на пенсiю. Чакаецца, што праз тры гады як мужчыны, так i жанчыны ў гэтай краiне змогуць скарыстаць права на заслужаны адпачынак толькi ў 65 гадоў. Варта заўважыць, што апошнiм часам на павелiчэнне пенсiйнага ўзросту пайшла большасць постсавецкiх краiн. Дастаткова высокай застаецца "ўзроставая планка" i на Захадзе: 60 гадоў для ўсiх грамадзян Францыi, 65 гадоў — для ўсiх грамадзян Германii, Іспанii, ЗША i Канады, 60 гадоў для жанчын i 65 гадоў для мужчын у Iталii. На гэтым фоне вылучаюцца тры дзяржавы — Расiя, Украiна i Беларусь. Агульны пенсiйны ўзрост тут застаецца без змен i складае 55 гадоў для жанчын i 60 гадоў для мужчын
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика