Лукашэнка — жанчынам: Дзякуючы вам...
08.03.2010 15:36
—
Новости Общества
|
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын Беларусі са святам 8 Сакавіка. «Дарагія суайчынніцы! Прыміце мае шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём жанчын», — гаворыцца ў віншаванні. «Ва ўсіх сферах дзейнасці грамадства і дзяржавы, у розных галінах чалавечага быцця вы праяўляеце свае лепшыя рысы — дабрыню і чуласць, духоўнасць і міласэрнасць, высокі прафесіяналізм і адказнасць. Дзякуючы вам няспынна абнаўляюцца жыццёвыя сілы беларускага народа, дынамічна развіваюцца адукацыя і навука, культура і мастацтва, ахова здароўя і спорт», — адзначыў ён. «Няхай і надалей вашымі талентамі, працай, грамадзянскай актыўнасцю прырастаюць слава, дабрабыт і прыгажосць Беларусі. Радасці вам і здароўя, паразумення і згоды ў сям’і, дастатку ў доме і ўдачы. Будзьце шчаслівыя і каханыя!» — пажадаў кіраўнік дзяржавы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр Лукашэнка павіншаваў жанчын Беларусі са святам 8 Сакавіка.«Дарагія суайчынніцы! Прыміце мае шчырыя віншаванні з цудоўным святам — Днём...
|
|