Новы беларускі епіскап. 21.by

Новы беларускі епіскап

08.03.2010 20:45 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


5 сакавіка ў Санкт‑Пецярбурзе адбылося першае пасяджэнне летняй сесіі Свяцейшага Сінода Расійскай Праваслаўнай Царквы.

Сярод іншага на пасяджэнні адбылося прызначэнне новага беларускага епіскапа. Вікарным епіскапам Мінскай епархіі стаў архімандрыт Веніямін (Тупека), які да гэтага з’яўляўся намеснікам Благавешчанскага манастыра ў Лядах (Смалявіцкі раён).

Ён атрымаў тытул епіскапа Барысаўскага. Нарачэнне і хіратонія ў епіскапскі сан пройдзе ў Маскве.

Архімандрыт Веніамін (Тупека) нарадзіўся ў 1968 годзе ў Лунінцы. Скончыў БДУ (1992), Мінскую духоўную семінарыю (1996), Мінскую духоўную акадэмію (1999). Выкладчык маральнага багаслоўя ў Духоўнай семінарыі.

Цяпер у Беларускім Эзархаце РПЦ налічваецца 11 епархій, а таксама 14 епіскапаў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тытул епіскапа Барысаўскага атрымаў 42-гадовы Веніямін Тупека.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика