СПБ ізноў у судах. 21.by

СПБ ізноў у судах

10.03.2010 11:06 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На гэты раз у судзе Мінскай вобласці (вул. Свердлава 3). У чацвер, 11 сакавіка, а 14 гадзіне ў Мінску адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне Валожынскага суда, паводле якога кіраўнічка івянецкага Дому Польскага, Тарэса Собаль, павінна вызваліць памяшканне.

Актывісты непрызнанага ўладамі СПБ на чале з Анжалікай Борыс плануюць наведаць судовае паседжанне. «Мы ізноў едзем каб падтрымаць Тэрэсу Собаль і іншых палякаў з Івянца. Вось толькі ці даедзем?» – напісаў у сваім блогу адзін з лідэраў арганізацыі – Андрэй Пачобут.

Праз пяць дзён, 16-га сакавіка, у Вышэйшым Гаспадарчым Судзе запланаваны разгляд касацыйнай скаргі фірмы «Палоніка». У лютым фірму, якую ўзначальвае А.Борыс, абвінавацілі ў няправільным выкарыстанні сродкаў, атрыманых ад польскай арганізацыі «Wspólnota Polska», якая займаецца дапамогай суайчыннікам ва ўсім свеце. Разгляд судовай справы заняў менш за паўгадзіны. У выніку «Палоніку» аштрафавалі на 71 мільён рублёў.

Нагадаем, што ў аўторак, 9-га сакавіка мелі адбыцца першыя сустрэчы супольнай польска-беларускай камісіі па справе СПБ, створанай па дамоўленасці МЗС абедзвюх краін. Аднак учора стала вядома, што праца камісіі пераносіцца на наступны тыдзень.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэты раз у судзе Мінскай вобласці (вул. Свердлава 3). У чацвер, 11 сакавіка, а 14 гадзіне ў Мінску адбудзецца разгляд касацыйнай скаргі на рашэнне Валожынскага суда,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика