У Гродне судзяць журналіста. 21.by

У Гродне судзяць журналіста

10.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Суд Ленінскага раёна Гародні разгледзіць сёння справу журналіста Алеся Дзянісава, які паводле  пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні абвінавачваецца ў самаўпраўстве.Напрыканцы лютага старшы лейтэнант міліцыі Пётр Друць склаў у дачыненні да Алеся  Дзянісава пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Журналіста абвінавацілі ў тым, што ён браў інтэрв’ю ў намесніцы дырэктара сярэдняй школы № 28 Тэрэсы Шабунька і настаўніка гісторыі  гэтай навучальнай установы Аляксандра Рабкова, не маючы на тое адпаведнага права і не з’яўляючыся супрацоўнікам мас-медыяў.

18 студзеня 2010 года Аляксандр Дзянісаў з дазволу адміністрацыі школы рыхтаваў сюжэт пра факультатыўнае вывучэнне «Гродназнаўства» і быў безпадставова затрыманы  міліцыянтамі.

Дзеянні супрацоўнікаў праваахоўных ворганаў журналіст разглядае, як супрацьпраўныя і не лічыць сябе вінаватым у здзяйсненні правапарушэння.

Артыкул 23.39 КаАП “Самаўпраўства”, па якому абвінавачваецца незалежны журналіст, прадугледжвае штраф у памеры ад 70 да 350 тысяч беларускіх рублёў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд Ленінскага раёна Гародні разгледзіць сёння справу журналіста Алеся Дзянісава, які паводле
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика