Гiстарычны турнiр К-1 у Мiнску. Хто трапiць у японскi фiнал?
11.03.2010
—
Новости Общества
|
"Звяздзе" сталi вядомыя ўсе падрабязнасцi гучных спаборнiцтваў, якiя 19-га сакавiка прымае сталiчны Палац спорту. Чаму мiнскае Гран-пры К-1 пакажуць на ўвесь свет? —<І>Такога ў Беларусi яшчэ не было! — кажа пра спаборнiцтвы арганiзатар турнiра, старшыня моладзевай арганiзацыi "Патрыёт" Дзмiтрый Пясецкi. — Гэта не проста мiфiчныя спаборнiцтвы, пераможца стане сусветнавядомым байцом i трапiць у фiнал К-1, дзе пазмагаецца за тытул чэмпiёна з легендамi. Афiцыйная назва турнiра К-1 — World Max 2010 East Europe Tournament. Чаму такi сур'ёзны турнiр праводзяць у Беларусi? Нашы байцы лiчацца аднымi з наймацнейшых у свеце, а краiна займае зручнае для арганiзатараў геаграфiчнае становiшча — памiж Усходам i Захадам. Сюды лёгка прывозiць i байцоў з краiн СНД, i спартоўцаў з Заходняй Еўропы. Хто паспрачаецца за Кубак i выхад у сусветны фiнал? Галоўная падзея турнiру — так званая "васьмёрка" K-1 MAX (70 кг). Спачатку адбудуцца чвэрцьфiналы, потым паўфiналы i фiнал. Усё па алiмпiйскай сiстэме. Пераможца правядзе тры паядынкi за адзiн вечар. I хацелася б, каб чэмпiёнскi кубак узняў лiдэр зборнай Беларусi па муай-тай Вiталь Гуркоў (7-разовы чэмпiён свету, клуб Patriot). Але сапернiкаў падабралi таксама наймацнейшых. Для ўсiх спартоўцаў мiнскi турнiр К-1 — галоўная падзея iх спартыўных кар'ер. "Звяздзе" сталi вядомыя склады чвэрцьфiнальных пар. Першы двубой. Вiталь Гуркоў (Беларусь, Мiнск) — Лукаш Шульц (Польшча, Познань). Вiталь Гуркоў (Беларусь, Мiнск) — Лукаш Шульц (Польшча, Познань).
Трэцi двубой. Замiн Гусейнаў (Беларусь/Азербайджан, Мiнск) — Iван Грыгор'еў (Украiна, Адэса). Замiн Гусейнаў (Беларусь/Азербайджан, Мiнск) — Iван Грыгор'еў (Украiна, Адэса).Чацвёрты двубой. Тадас Ёнкус (Лiтва, Коўна) — Канстанцiн Цуцу (Малдова, Кiшынёў). Тадас Ёнкус (Лiтва, Коўна) — Канстанцiн Цуцу (Малдова, Кiшынёў).У праграме турнiра будзе некалькi так званых супербаёў. Сусветна вядомыя спартоўцы правядуць па адным рэйтынгавым паядынку. Тры беларусы з мiнскага клуба Patriot пазмагаюцца з байцамi знакамiтага клуба Mike's Gym. Першы супербой. Дзянiс Ганчаронак (Беларусь, 85 кг) — Бой Бой Марцiн (Галандыя, 86 кг). Дзянiс Ганчаронак (Беларусь, 85 кг) — Бой Бой Марцiн (Галандыя, 86 кг).Другi супербой. Iгар Бугаенка (Беларусь, 99 кг) — Слава Палуджыч (выступае за Швейцарыю, 101 кг). Iгар Бугаенка (Беларусь, 99 кг) — Слава Палуджыч (выступае за Швейцарыю, 101 кг).Трэцi супербой. Забiт "Маўглi" Самедаў (Беларусь, 93 кг) — Роднi Гландар (Галандыя, 94 кг). Забiт "Маўглi" Самедаў (Беларусь, 93 кг) — Роднi Гландар (Галандыя, 94 кг).Самы вядомы баец турнiра — мiнчук Забiт Самедаў, сусветная зорка К-1. Мянушка яго сапернiка Роднi Гландара — "Цiхi забойца". Як набыць квiток без дапамогi спекулянтаў? Гран-пры К-1 адбудзецца ў пятнiцу 19 сакавiка а 19 гадзiне ў сталiчным Палацы спорта (пр. Пераможцаў, 4). Кошт квiткоў — ад 20 тысяч беларускiх рублёў да 250 тысяч. З тае прычыны, што турнiр мае дзяржаўную значнасць, квiткi прадаюцца не толькi ў сталiцы, але i ў касах абласных цэнтраў. Праўда, у многiх месцах бiлеты былi раскупленыя яшчэ да таго, як запусцiлася рэклама. I невядома, што гэта такое — балельшчыцкi ажыятаж цi праца спекулянтаў. Самы зручны i сучасны метад трапiць на турнiр — звярнуцца ў кампанiю Ticketpro, якая займаецца ў тым лiку i продажам бiлетаў на матчы мiнскага хакейнага клуба "Дынама". Бiлет можна набыць праз iнтэрнэт цi мабiльны тэлефон у прызначаным месцы. Больш iнфармацыi пра сучасную паслугу можна знайсцi на старонцы www.ticketpro.by. "Звязда" будзе сачыць за прэстыжным турнiрам i паведамляць пра яго ўсю актуальную iнфармацыю. Яўген ВАЛОШЫН. Што такое К-1? Гэта самае прэстыжнае ўдарнае адзiнаборства ў свеце пасля прафесiйнага бокса. У адным рынгу сустракаюцца баксёры, каратысты, кiкбаксёры, байцы муай-тай, кунг-фу i гэтак далей. Спорт прыдумалi ў Японii, тут i праходзяць фiнальныя спаборнiцтвы. Але наймацнейшымi байцамi лiчацца прадстаўнiкi Галандыi.Беларусы таксама ўваходзяць у сусветную элiту К-1, але сваё месца пад сонцам мы яшчэ не заваявалi. У К-1 ёсць дзве вагавыя катэгорыi — суперцяжкая (91 кг i вышэй) i сярэдняя (так званае К-1 MAX, 70 кг). У суперцяжкай вазе ў сусветную элiту ўваходзяць два беларусы — Аляксей Iгнашоў (у красавiку вяртаецца ў рынг пасля 3-гадовага перапынку) i Забiт Самедаў. У К-1 МAX сусветных зорак мы пакуль не маем. Але мiнскi турнiр можа выправiць сiтуацыю! Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Звяздзе" сталi вядомыя ўсе падрабязнасцi гучных спаборнiцтваў, якiя 19-га сакавiка прымае сталiчны Палац спорту. |
|