Адхіленая ад пасады рэдактар беларускага выпуску «Комсомолки». 21.by

Адхіленая ад пасады рэдактар беларускага выпуску «Комсомолки»

11.03.2010 13:41 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Галоўны рэдактар беларускага выпуску газеты «Комсомольская правда» в Беларуси» Алена Міронава адхіленая ад пасады.


Фота tut.by

У офісе выдання кажуць, што звальненне стала для іх поўнай нечаканасцю — гэтак жа, як і некалькі гадоў таму падчас аналагічнага звальнення Юліі Слуцкай.

Сама Алена Міронава сказала, што ніякіх папераў на гэты конт яшчэ не падпісвала і знаходзіцца на працоўным месцы:

«Я зараз не гатова нейкую інфармацыю ні агучваць, ні абмяркоўваць з кімсьці. Ніякіх дакументаў я пакуль не падпісвала…».

Між тым, у рэдакцыі паведамілі, што на пераходны перыяд выконваць абавязкі галоўнага рэдактара ўжо прызначаная Ульяна Бабаед.

Радыё Свабода

Charter97.org дадае, што сёння газеце «КП в Беларуси» вынесена другое папярэджанне за год Міністэрства інфармацыі. Яшчэ адно папярэджанне можа прывесці да закрыцця выдання. За што папярэдзілі газету – пакуль невядома.

***

Алена Міронава заняла рэдактарскі фатэль пасля рашэння маскоўскай адміністрацыі «Комсомольской правды» в Беларуси» 1 лістапада 2006 года звольніць з пасады Юлію Слуцкую. Да 1 лістапада 2006 г. А. Міронава займала пасаду рэдактара рэкламна-інфармацыйнай газеты «Ва-Банк».

За час кіравання Міронавай газета працягнула незалежніцкую пазіцыю. Наклад газеты нават вырас. Штодзённы з 48 тыс. да 63 тыс. асобнікаў за нумар. Наклад «таўстушкі» сягае за 300 тыс. асобнікаў.

У лістападзе 2009 года «КП в Беларуси» атрымала першае папярэджанне ад Міністэрства інфармацыі. Газета пільна сачыла за сітуацыяй вакол эпідэміі сезоннага і свінога грыпу ў краіне.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У офісе выдання кажуць, што звальненне стала для іх поўнай нечаканасцю.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика