Мінскі абласны суд не задаволіў скаргу СПБ. 21.by

Мінскі абласны суд не задаволіў скаргу СПБ

11.03.2010 15:53 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сёння ў Мінскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Тарэсы Собаль на рашэнне Валожынскага раённага суда, паводле якога яна павінна вызваліць памяшканне івянецкага Дому Польскага. Як і чакалася, апеляцыя была адхіленая.

Разгляд справы заняў каля 40 хвілін. У залю суда на гэты раз пускалі ўсіх ахвотных. Нягледзячы на тое, што падтрымаць Т.Собаль прыехала каля 50 чалавек. Ніхто з іх, уключна з кіраўніцтвам неафіцыйнага СПБ, непрыемнасцяў па дарозе ў Мінск не зведаў.

А «ахоўваў» сяброў СПБ на ходніках ля будынку суда ўсяго адзін даішнік.

Адвакат Тарэсы Собаль, Аляксандр Галіеў, пасля сканчэння паседжання адзначыў, што абвінавачанне, як і ў Валожыне, не змагло абаснаваць сваіх прэтэнзій да кіраўнічкі івянецкага аддзелу СПБ. Аднак гэта не паўплывала на судовае рашэнне. А.Галіеў таксама паведаміў, што Т.Собаль будзе абскарджваць пастанову раённага суда Валожына і далей.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Мінскім абласным судзе адбыўся разгляд касацыйнай скаргі Тарэсы Собаль на рашэнне Валожынскага раённага суда, паводле якога яна павінна вызваліць...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика