Славамір Адамовіч вярнуўся ў Нарвегію
11.03.2010 17:34
—
Новости Общества
|
Паэт‑правакатар, які пасля сямігадовай эміграцыі вярнуўся на Радзіму, ізноў выправіўся ў Нарвегію. Сваё 48‑годдзе 8 сакавіка беларускі паэт адзначыў у выгнанні. Славамір Адамовіч доўгі час пражыў у Нарвегіі, летам мінулага году прыняў рашэнне вярнуцца на Радзіму. Аднак цяпер ізноў з’ехаў у Нарвегію. Пакуль пра матывы свайго ад’езду ён казаць не хоча, не піша пра гэта нават у сваім жывым дзённіку. Славамір Адамовіч — актыўны ўдзельнік пратэстных акцый 90‑х гадоў, аўтар верша «Убей президента», вядомы з перформансу, на якім публічна зашыў сабе рот. У 2002 годзе ён папрасіў палітычнага прытулку ў Нарвегіі, але атрымаў толькі статус «гуманітарнага ўцекача». У ліпені 2009 году паэт вырашыў вярнуцца ў Мінск і меў нямала планаў — ад стварэння сям’і да выдання адразу дзвюх кнігаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Матывы пакуль невядомыя. |
|