І зазiрнула сонца ў рыбацкае аконца!
12.03.2010
—
Новости Общества
|
Веснавы форум I прырода, i каляндар учора з ранiцы падарылi шматлiкiм мужчынам свята. Першая — ласкавым сонейкам i подыхам сапраўднай вясны, праз якiя ўжо яскрава бачылiся будучыя планы адносна прыгод i вандровак за сваiм рыбацкiм, паляўнiчым, грыбным, турыстычным шчасцем на працягу блiжэйшых месяцаў. Другi — магчымасцю пасля мiжсезоннага перыяду зноў сустрэцца на першым сёлета форуме — выставе-кiрмашы "Паляванне i рыбалоўства. Вясна—2010", якi распачаў працу ў выставачным комплексе на вулiцы Янкi Купалы, 27 у сталiцы. Напэўна, адразу гэтыя два фактары i адыгралi сваю ролю, бо журналiсты "Звязды", нiбы аддаючы своеасаблiвую данiну павагi захапленням першых наведвальнiкаў форума, што ўжо з нецярплiвасцю чакалi яго адкрыцця, чакалi, пакуль яны першымi — па праве — зойдуць у павiльён...
... Любая дэманстрацыя тавару заўсёды прыцягне ўвагу. Тут наведвальнiкаў не пакiнулi абыякавымi "выпрабаваннi" айчыннага вiбрахвоста — штучнай прынады для лоўлi рыбы на спiнiнг. Па знешнiм выглядзе — ужо даўно звыклая рэч, набыць яе можна хоць у краме, хоць на рынку. — Насамрэч гэта навiнка, якая, дзякуючы новаму матэрыялу, вынайдзенаму ў Амерыцы, спалучае ў сабе станоўчыя бакi папярэднiх штучных прынадаў для лоўлi рыбы на спiнiнг, — распавёў дырэктар ПУП "Рыбэкс" Анатоль АЛIСIЕВIЧ. — Як было дагэтуль? Сiлiконавая прынада магла "гуляць", паралонавая — валодала плывучасцю. У нашым вiбрахвосце мы спалучылi i "гульню" i плывучасць. Больш за тое, дзякуючы спецыяльнай форме (прынада крыху танчэйшая), нават проста кiнутая ў ваду на дно, яна дае эфект, быццам дробная рыбка кормiцца, што, натуральна, прыцягвае драпежнiка. Найперш — судака. На вачах прысутных праводзiцца эксперымент: у акварыум з вадой на дно апускаюцца падрыхтаваныя — з грузам i двайнiкамi — штучныя айчынныя прынады. Сапраўды, гайданнi вiбрахвоста вельмi натуральныя, нiбы той малёк кормiцца пры дне. Далей Анатоль пачынае расцягваць прынаду, дэманструючы яе "жывучасць", маўляў, iншая ўжо даўно б хвост страцiла. Гэтую эластычнасць вiбрахвост захоўвае i наўмысна панадразаны "зубамi драпежнiка". — Ды не пакiне шчупак такiх слядоў, — як заўсёды, побач знаходзiцца чалавек, якi скептычна ставiцца да падзей. Але рыбак рыбака, як кажуць... — Выстаўлялiся мы нядаўна ў Кiеве, — гэта ўжо мне распавядае Анатоль, — дык адзiн наведвальнiк у пятнiцу на пробу ўзяў сабе нашу навiнку. У суботу з'ездзiў на рыбалку, а ў нядзелю тэрмiнова да нас вярнуўся, забраў апошнiя 50 штук вiбрахвостаў. Кажа, 22 судакi выцягнуў на яе, цалкам абадраную, але ацалелую!.. Не меншую, а, магчыма, нават большую цiкаўнасць у наведвальнiкаў выклiкала i дэманстрацыя воблераў ад кампанii "Сярэбраны ручай". Чаму? Ды праводзiлася яна ў дастаткова вялiкiм надзiманым басейне! Дырэктар сталiчнай фiрмы Юрый ЗАСЛАЎСКІ паказваў "майстар-клас" — закiд, праводку. Адначасова ў мiкрафон тлумачыў свае дзеяннi, даваў парады.Не тое каб здзiвiла (слабы пол на выставе — не рэдкасць, як ужо не аднойчы пiсаў), а прыцягнула ўвагу: за амаль натуральным рухам штучнай рыбкi ў вадзе вельмi засяроджана сачылi некалькi дзяўчат i жанчын розных узростаў — побач са сваiмi мужчынамi. Не ўтрымаўся, падышоў да адной такой пары, папрасiў сказаць колькi слоў пра сябе. Маўляў, як завуць рыбака, як рыбачку, адкуль яны? — Аляксандр, — назваўся мужчына. — Ды не, без прозвiшча, проста рыбак Аляксандр. Аддаю перавагу спiнiнгу. — Наталля, — назвалася яго спадарожнiца. — Прыехалi мы на выставу знарок — з Барысава. Не, абмежаванняў на выдаткi з сямейнага бюджэту (смяецца) я мужу не ставiла — набудзе тут, што захоча. Так, захапленне мужа падтрымлiваю, езджу з iм на рыбалку, праўда, больш люблю заставацца на беразе. — Хто ловiць — зразумела, а хто з вас рыбу потым чысцiць, гатуе? — Чышчу — сам, гатуе — жонка, — лаканiчна адазваўся "проста рыбак Аляксандр". — Ну чаму ж, — пяшчотна ўсмiхнулася яму Наталля, — у цябе вельмi смачнай атрымлiваецца юшка... Ну што тут скажаш? Хiба толькi, што такая спадарожнiца жыцця — сапраўдная мара для сапраўднага ж рыбака. А што ёсць мара для мужчыны ўвогуле? Вось патрапiў ён на выставу, i на чым спынiць свой позiрк для пачатку? — На мультыiнструменце з колькасцю функцый ад 6 да 19! — катэгарычная (спадзяюся, толькi ў дачыненнi працы — С.Р.) кансультант ПУП "Барс трэйд" Дар'я АЗАРАВА. — Гэта ўнiверсальны iнструмент для выратавальнiкаў, альпiнiстаў, паляўнiчых, рыбаловаў i гэтак далей, ён проста незаменны ў хатнiх умовах. Амерыканская вытворчасць, выдатная сталь, дызайн, у камплекце нож, пасацiжы, адвёрткi, напiльнiкi... 25 гадоў гарантыi ў любой краiне свету, дзе ёсць прадстаўнiцтва фiрмы-вытворцы. Гэта азначае, што, купiўшы мультыiнструмент у Беларусi, вы потым бясплатна, калi з iм што здарыцца, адрамантуеце яго ў любой з краiн. Каштуе, праўда, такi ўнiверсальны iнструмент у залежнасцi ад камплектацыi ад 130 да 250 долараў. Сапраўды, пажартаваў я на развiтанне, у нейкiм сэнсе — мара для мужчыны. Як i, напрыклад, нажы, на якiя заўсёды зверне ўвагу моцны пол. На выставе такiя вырабы традыцыйна дэманструюцца рознымi вытворцамi. Сёлета мы вырашылi блiжэй пазнаёмiцца з УП "Белснаб-кантракт", якое з'яўляецца прадстаўнiцтвам у нашай краiне дагестанскiх майстроў з Кiзляра. Менеджар Ксенiя ЗУБIК i паказала, i расказала пра тую прадукцыю, што карыстаецца трывалым попытам у беларускiх мужчын. Гэта i турыстычныя ўнiверсальныя нажы, i спецыяльныя раздзелачныя для паляўнiчых, гэта i мастацкi аформленыя вырабы, i аўтарскiя. Усе нажы вызначае аптымальная па якасцi сталь ("падкрэслiце гэта, бо вельмi важна"), яе зносаўстойлiвасць. А хто не чуў пра ўнiкальныя клiнкi з дамаскай сталi?! Цэны? Серыйныя турысцкiя нажы можна набыць ад 100 да 300 тысяч рублёў. ...Наша заўсёднае: нельга апiсаць усё ўбачанае ў адным матэрыяле. А гэта што азначае? Выстава будзе працаваць да 14 сакавiка ўключна, праўда, у апошнi дзень толькi да 15 гадзiн. Няхай i ў ваша аконца зазiрне крыху веснавога сонца! Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
I прырода, i каляндар учора з ранiцы падарылi шматлiкiм мужчынам свята. Першая — ласкавым сонейкам i подыхам сапраўднай вясны, праз якiя ўжо яскрава бачылiся будучыя планы адносна прыгод i вандровак за сваiм рыбацкiм, паляўнiчым, грыбным, турыстычным шчасцем на працягу блiжэйшых месяцаў. Другi — магчымасцю пасля мiжсезоннага перыяду зноў сустрэцца на першым сёлета форуме — выставе-кiрмашы "Паляванне i рыбалоўства. Вясна—2010", якi распачаў працу ў выставачным комплексе на вулiцы Янкi Купалы, 27 у сталiцы. Напэўна, адразу гэтыя два фактары i адыгралi сваю ролю, бо журналiсты "Звязды", нiбы аддаючы своеасаблiвую данiну павагi захапленням першых наведвальнiкаў форума, што ўжо з нецярплiвасцю чакалi яго адкрыцця, чакалi, пакуль яны першымi — па праве — зойдуць у павiльён... |
|