ВУП вырас на 3,5%. 21.by

ВУП вырас на 3,5%

12.03.2010 09:52 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—лютым 2010 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі павялічыўся ў параўнанні з аналагічным леташнім перыядам на 3,5% і склаў 20 трлн. 93,3 млрд. рублёў. У студзені 2010 года ВУП павялічыўся на 1,3%, у студзені—лютым 2009 года — на 1,2%.

Згодна з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны на 2010 год запланаваны прырост ВУП на 11—13%.

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені—лютым павялічыўся на 4,2% (гадавы прагноз — рост на 10—12%), вытворчасць спажывецкіх тавараў — на 7,7% (14—15%). Пры гэтым выпуск харчовых тавараў узрос на 9,9% (14—15%), нехарчовых — на 5,9% (14—15%).

Выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый уласнасці вырас на 5,3% (гадавы прагноз 10—11%).

У той жа час аб’ём інвестыцый у асноўны капітал знізіўся на 9,9% (гадавы прагноз — рост на 23—25%). Уведзена ў эксплуатацыю 575,8 тыс. кв. м жылля, ці на 6,2% больш. Усяго ў 2010 годзе плануецца пабудаваць 6 млн. 960 тыс. кв. м жылля.

Перавозкі грузаў выраслі на 0,1%. Рознічны тавараабарот павялічыўся на 11,1% (гадавы прагноз — 14—15%).

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, павялічылася на 2,5% (да 43,5 тыс. чалавек) і склала 0,9% эканамічна актыўнага насельніцтва.

Спажывецкія цэны ў лютым выраслі на 0,5%, з пачатку года — на 1,3%. У студзені—лютым 2009 года рост цэн склаў 5,4%, што ў асноўным было звязана з 20‑працэнтнай дэвальвацыяй беларускага рубля.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—лютым 2010 года валавы ўнутраны прадукт Беларусі павялічыўся ў параўнанні з аналагічным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика