«Беларуснафта» ў 2010 годзе пачне здабычу газу ў Венесуэле
12.03.2010 17:31
—
Новости Общества
|
РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» ў 2010 годзе пачне здабычу газу ў Венесуэле. Здабыча газу будзе ажыццяўляцца на аснове дамоўленасцей, дасягнутых на дзяржаўным узроўні, якія прадугледжваюць далейшае пашырэнне супрацоўніцтва паміж аб’яднаннем «Беларуснафта» і венесуэльскай дзяржаўнай нафтавай кампаніяй ПДВСА. Ужо вызначаны шэраг дзеючых радовішчаў для сумеснага вывучэння геолага‑геафізічнай і прамысловай інфармацыі і складання бізнес‑планаў іх далейшай распрацоўкі. У бягучым годзе гэтыя газавыя радовішчы будуць уключаны ў актыў сумеснага прадпрыемства «Петралера БелаВенесалана». Як вядома, СП «Петралера БелаВенесалана» было створана ў снежні 2007 года. За гэты час яно здабыла амаль 1,5 млн. т нафты і больш як 450 млн. куб.м спадарожнага газу. На балансе прадпрыемства знаходзіцца пяць радовішчаў, тры з якіх былі перададзены ў актыў у 2009 годзе. Дзеючы эксплуатацыйны фонд складае 175 свідравін, у тым ліку 4 фантанныя. Галоўныя задачы СП на бліжэйшую перспектыву — нарошчванне аб’ёмаў здабычы нафты за кошт новых радовішчаў, а таксама рэалізацыя поўнамаштабнай праграмы геолага‑тэхнічных і арганізацыйна‑тэхнічных мерапрыемстваў з шырокім укараненнем беларускіх тэхналогій. У прыватнасці, здабыча нафты будзе павялічана да 1 млн. т у год. Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» створана ў 1966 годзе, уваходзіць у склад канцэрна «Белнафтахім». Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спадарожнага нафтавага газу. Мае сетку аўтазаправачных станцый, доля продажу бензіну праз якія складае на рынку Беларусі амаль 73 працэнты. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
РУП «Вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» ў 2010 годзе пачне здабычу газу ў Венесуэле.Здабыча газу будзе ажыццяўляцца на аснове дамоўленасцей, дасягнутых на...
|
|