Канстытуцыя Беларусi — аснова сацыяльнай стабiльнасцi i народаўладдзя
13.03.2010
—
Новости Общества
|
Канстытуцыя — абавязковы элемент сучаснай дзяржавы, аснова дэмакратыi, народаўладдзя.
Значэнне Канстытуцыi такое вялiкае, што сам факт яе прыняцця ацэньваецца як крок
да дэмакратыi.
Канстытуцыя — Асноўны Закон, асноватворны палiтыка-прававы акт грамадства i дзяржавы,
якi валодае найвышэйшай юрыдычнай сiлай, прымаецца ў адмысловым парадку, замацоўвае
арганiзацыю публiчнай улады ў цэнтры i на месцах, рэгулюе ўзаемаадносiны гэтай
улады, грамадства i iндывiдаў.
Пятая па лiку Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь, прынятая 15 сакавiка 1994 г. — гэта найважнейшы палiтыка-прававы дакумент, дагавор суверэннай улады i ўсяго народа Беларусi. Яна з'яўляецца асновай, ядром прававой сiстэмы, рэгулюе самыя стабiльныя i важныя грамадскiя адносiны, выступае ў якасцi арыенцiру, узору цяперашняга i будучага дзяржаўнага i сацыяльнага жыцця. Канстытуцыя ўпершыню ў гiсторыi Беларусi была прынятая шляхам свабоднага дэмакратычнага волевыяўлення i адлюстравала маральны, палiтычны ўзровень грамадства, яго асноўныя iдэi канца ХХ стагоддзя, увасобiла ў сабе сацыяльныя iдэалы беларускага народа, якiя найбольш ярка выражаныя ў вершы Я. Купалы "А хто там iдзе?" А хто там iдзе, а хто там iдзе У аграмнiстай такой грамадзе? — Беларусы... А чаго ж, чаго захацелась iм, Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм? — Людзьмi звацца. Канстытуцыя не толькi юрыдычна аформiла якасна новую дзяржаўнасць, палiтычныя i сацыяльна-эканамiчныя змены, што адбылiся ў дзяржаве i грамадстве, але i завяршыла фармiраванне суверэннай беларускай дзяржавы. На думку Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь А. Лукашэнкi, Канстытуцыя "ўвасобiла ў сабе пераемнасць i вопыт шматвяковага гiстарычнага шляху Беларусi, азнаменавала новы этап у палiтычным i сацыяльна-эканамiчным развiццi нашай краiны". Яна вызначыла ўзаемныя абавязкi i адказнасць памiж грамадзянiнам i дзяржавай. Больш за тое, дзяржава ўзяла на сябе абавязацельства па стварэннi ўмоў для свабоднага i годнага развiцця асобы. Максiмальнае наблiжэнне да дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы, да "дасканалага" грамадства магчымае толькi праз выкананне ўсiмi Канстытуцыi, праз фармiраванне правапрымяняльнай практыкi, якая адпавядае яе сутнасцi, праз захаванне правоў i свабодаў грамадзян i свядомага выканання апошнiмi сваiх абавязкаў. Рэалiзацыя правоў i свабод грамадзян цесна звязана з выкананнем iмi сваiх непасрэдных канстытуцыйных абавязкаў перад сям'ёй, грамадствам i дзяржавай. На практыцы гэта часам не ўсiмi ўсведамляецца, забываецца другая частка дэвiза сённяшняй палiтыкi: "Дзяржава для народа, для чалавека, а чалавек — на карысць сваёй Айчыны". Найважнейшае значэнне нашай Канстытуцыi абумоўлiваецца тым, што яна ўпершыню ў нашай канстытуцыйнай практыцы замацавала шэраг асноватворных прынцыпаў, дэмакратычных iнстытутаў, вызначыла механiзм ажыццяўлення дзяржаўнай улады на аснове прынцыпу падзелу i ўзаемадзеяння ўладаў. На працягу тэрмiну дзеяння Канстытуцыi на аснове i ў адпаведнасцi з ёю створаная шырокая заканадаўчая база для эканамiчных, палiтычных i сацыяльных пераўтварэнняў, забеспячэння правоў i свабодаў грамадзян, гарантый iх рэалiзацыi, сфармiраваная новая прававая сiстэма, якая адлюстроўвае сучасныя дасягненнi еўрапейскай прававой культуры. Беларуская Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзянiну правы i свабоды, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця i гарманiчнага ўсебаковага развiцця асобы. Правы i свабоды чалавека i гарантыi iх рэалiзацыi — найвышэйшая каштоўнасць i мэта грамадства i дзяржавы. Яны размешчаныя ў Канстытуцыi на першым месцы. У сувязi з гэтым можна нават сказаць, што Канстытуцыя Беларусi — гэта Канстытуцыя правоў i свабодаў чалавека. У частцы правоў i свабодаў чалавека яна адпавядае стандартам мiжнародна-прававых актаў (Усеагульнай дэкларацыi правоў чалавека, Мiжнароднаму пакту аб грамадзянскiх i палiтычных правах i Мiжнароднаму пакту аб эканамiчных, сацыяльных i культурных правах). Канстытуцыя ўвасобiла ў сабе вопыт канстытуцыйнай пабудовы сучасных дэмакратычных дзяржаў Захаду. Яна адпавядае патрабаванням сучаснай канстытуцыйнай дактрыны i асноўным рысам канстытуцый дэмакратычных дзяржаў. Для сваёй аховы i абароны каштоўнасцяў Канстытуцыя прадугледзела стварэнне Канстытуцыйнага Суда, якi адыгрывае важную ролю ў фармiраваннi прававой дзяржавы, ажыццяўленнi прынцыпу падзелу ўладаў, у рэалiзацыi канстытуцыйных прынцыпаў i забеспячэннi прамога дзеяння канстытуцыйных нормаў. Да нядаўняга часу Канстытуцыйны Суд ажыццяўляў наступны канстытуцыйны кантроль, г.зн. у адпаведнасцi з артыкулам 116 Канстытуцыi правяраў на адпаведнасць Канстытуцыi як акты агульнадзяржаўнага ўзроўню, у тым лiку i законы аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў, так i нарматыўныя акты мiнiстэрстваў, дзяржаўных камiтэтаў, мясцовых Саветаў дэпутатаў, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў. Разам з тым у апошнiя гады дзяржаўныя органы, вызначаныя ў артыкуле 116 Канстытуцыi, амаль не ўносiлi прапановы аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў у Канстытуцыйны Суд. У той жа час, зыходзячы з аналiзу зваротаў грамадзян i арганiзацый, Канстытуцыйны Суд зрабiў выснову аб тым, што на практыцы ёсць пэўныя падставы для ўнясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасцi асобных нарматыўных прававых актаў. У прыватнасцi, у 2009 годзе ва ўпаўнаважаныя органы паступiла больш як 100 зваротаў грамадзян i арганiзацый з просьбай унесцi ў Канстытуцыйны Суд прапанову аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў у сувязi з наяўнасцю ў iх, на думку заяўнiкаў, супярэчнасцяў, якiя цягнуць неабгрунтаванае абмежаванне канстытуцыйных правоў i свабодаў. Ва ўмовах адсутнасцi ў грамадзян права на канстытуцыйную скаргу, Канстытуцыйны Суд лiчыць, што павiнен быць выпрацаваны механiзм рэалiзацыi часткi трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судовым ладзе i статусе суддзяў, згодна з якой дзяржаўныя органы, грамадскiя аб'яднаннi, iншыя арганiзацыi i грамадзяне звяртаюцца з iнiцыятывай аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўнага прававога акта да органаў i асобаў, якiя валодаюць правам унясення ў Канстытуцыйны Суд прапаноў аб такой праверцы. На думку Канстытуцыйнага Суда, парадак унясення ўпаўнаважанымi органамi прапаноў аб праверцы канстытуцыйнасцi нарматыўных прававых актаў на падставе зваротаў зацiкаўленых асобаў павiнен быць дакладна вызначаны на заканадаўчым узроўнi. Ён забяспечыць рэалiзацыю грамадзянам i арганiзацыям права апасродкаванага доступу да канстытуцыйнага правасуддзя. З прыняццем Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь Дэкрэта ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленнi дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь" пачаўся новы этап канстытуцыйнага кантролю. Дэкрэт значна пашырыў кампетэнцыю Канстытуцыйнага Суда, адкрыў новую форму канстытуцыйнага кантролю ў Беларусi, якую прынята называць папярэднiм канстытуцыйным кантролем. Дарэчы, Канстытуцыйны Суд у 2009 годзе ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасцi законаў разгледзеў 104 законы, у тым лiку 44 законы аб ратыфiкацыi мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь. Канстытуцыйным Судом за перыяд сваёй дзейнасцi прынята звыш 600 рашэнняў i ўнесена ў дзяржаўныя нарматворчыя органы больш як 170 прапаноў па ўдасканаленнi заканадаўства. На думку Канстытуцыйнага Суда, канстытуцыйнае правасуддзе ў Беларусi стала рэальнасцю, адным са складнiкаў канстытуцыйных асноў беларускай дзяржаўнасцi. Рэальнае жыццё, эфектыўнае дзеянне Канстытуцыi забяспечваецца рэалiзацыяй яе нормаў, прынцыпаў i каштоўнасцяў у нарматворчай i правапрымяняльнай дзейнасцi. Наша Канстытуцыя змяшчае велiзарны патэнцыял для фармiравання сапраўды народнай суверэннай дэмакратычнай дзяржавы, развiцця чалавека, усiх сфераў жыццядзейнасцi, якi можа рэалiзавацца пры ўмове забеспячэння вяршэнства канстытуцыйных нормаў, iх непасрэднага дзеяння. Надзеi i чаканнi, спароджаныя Канстытуцыяй у нашай свядомасцi, не заўсёды могуць рэалiзавацца адразу i збыцца ў поўнай меры. Нягледзячы на гэта, усе мы адзiныя ў адным: Дзень Канстытуцыi — гэта, па сутнасцi, Дзень народаўладдзя, а таксама i Дзень суверэннай беларускай дзяржаўнасцi. Анатоль ЦIКАВЕНКА, суддзя Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Канстытуцыя — абавязковы элемент сучаснай дзяржавы, аснова дэмакратыi, народаўладдзя. Значэнне Канстытуцыi такое вялiкае, што сам факт яе прыняцця ацэньваецца як крок да дэмакратыi. Канстытуцыя — Асноўны Закон, асноватворны палiтыка-прававы акт грамадства i дзяржавы, якi валодае найвышэйшай юрыдычнай сiлай, прымаецца ў адмысловым парадку, замацоўвае арганiзацыю публiчнай улады ў цэнтры i на месцах, рэгулюе ўзаемаадносiны гэтай улады, грамадства i iндывiдаў. |
|