Куля — дура, штык — маладзец. 21.by

Куля — дура, штык — маладзец

13.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Японскiя майстры валодання штыком i кароткiм мячом прыехалi ў Мiнск, каб прадэманстраваць беларускiм гледачам баявыя мастацтвы дзюкэнда (JUKENDO) i такэнда (TANKENDO). Свае паказальныя выступленнi яны прадэманстравалi гледачам ва ўнiверсiтэце фiзiчнай культуры, у 125-й школе, а таксама ў Акадэмii МУС.

Дзюкэнда i такэнда былi створаныя ў канцы ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя ў рамках спробаў мадэрнiзаваць японскую армiю. Першапачаткова за аснову была ўзятая французская сiстэма штыкавога бою, а потым да яе былi далучаны элементы японскiх тэхнiк працы з кап'ём. Такэнда фармiравалася ўжо пад уплывам вопыту Першай сусветнай вайны, калi штык (juken) часам прыходзiлася выкарыстоўваць у дэманцiраваным стане.

— Паколькi дзюкэнда займалiся ў японскай армii, то некаторыя людзi сёння ставяцца да гэтага мастацтва крытычна, — кажа майстар Канэсака Хiрамiцi, намеснiк старшынi праўлення Усеяпонскай федэрацыi штыкавога бою. — Але цяпер, можна сказаць, дзюкэнда пацiху распаўсюджваецца. Калi параўнаць баявыя мастацтвы па папулярнасцi, то, напэўна, на першым месцы будзе дзюдо, потым кэнда (фехтаванне), потым каратэ, ну а пасля ўжо — дзюкэнда.

Спадар Канэсака Хiрамiцi таксама вельмi задаволены, што Беларусь зацiкавiлася дзюкэнда:

— Мы хочам пачаць адсюль i развiваць далей. У дзюкэнда ёсць чорнае i белае кiмано. Сёння я апрануў белае ў знак павагi да беларускага народа i Беларусi, — сказаў ён.

Дарэчы, спадар Канэсака Хiрамiцi на выступленнi ва ўнiверсiтэце фiзiчнай культуры прызнаўся, што яму ўжо 80 гадоў. Але так i не скажаш — майстар дзюкэнда выглядае вельмi жвава i максiмум гадоў на шэсцьдзясят.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Японскiя майстры валодання штыком i кароткiм мячом прыехалi ў Мiнск, каб прадэманстраваць беларускiм гледачам баявыя мастацтвы дзюкэнда (JUKENDO) i такэнда (TANKENDO). Свае паказальныя выступленнi яны прадэманстравалi гледачам ва ўнiверсiтэце фiзiчнай культуры, у 125-й школе, а таксама ў Акадэмii МУС.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика