Магілёў. Станіслаў Рамановіч. 21.by

Магілёў. Станіслаў Рамановіч

13.03.2010 15:28 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Лідэра магілёўскай суполкі незарэгістраванай у Беларусі няўрадавай арганізацыі «Малады фронт» Станіслава Рамановіча адлічваюць з Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя Аркадзя Куляшова. Ён адвучыўся на факультэце эканомікі і права толькі паўгода. Паводле слоў Рамановіча, прычына адлічэння — яго грамадская дзейнасць. У рэктараце універсітэта сцвярджаюць, што студэнт Рамановіч дрэнна вучыўся.

Станіслава Рамановіча абралі кіраўніком суполкі сёлета — 6 студзеня. Праз тыдзень, сцвярджае маладафронтавец, да яго ва універсітэт прыйшлі двое супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

«Падчас экзаменаў мне патэлефанавала дэкан і папрасіла зайсці да яе ў кабінет. Там ужо чакалі мяне супрацоўнікі, адзін з якіх прадставіўся Алегам Ігаравічам. Ён прапанаваў мне, каб я „зліваў“ інфармацыю адносна сувязяў Магілёў — Мінск і пра ўнутраную абстаноўку ў нашай арганізацыі ў Магілёве. За супрацоўніцтва прапаноўваў дапамогу па вучобе, за адмову ж прыгразіў, што будуць праблемы. Ён мне потым тэлефанаваў цягам тыдня, але я не браў трубкі», — зазначае Станіслаў Рамановіч.

Пра гутарку з супрацоўнікамі КДБ хлопец не паведамляў, баючыся, што адлічаць з універсітэта. Праблемаў, аднак, пазбегнуць не ўдалося — яны пачаліся са здачай экзамену па матэматыцы. Станіслаў пераздаваў яго двойчы, і двойчы яму ставілі нездавальняючыя адзнакі. Ён прызнае, што з матэматыкай заўжды меў праблемы. Аднак не толькі ён адзін, заяўляе актывіст.

«Мае аднагрупнікі не здавалі па два іспыты, і ім давалі па дзве камісіі. А я хадзіў — зачыняюць дзверы, і ўсё. Рэктар сказала, што будуць рыхтаваць дакументы на адлічэнне. Я лічу, што ўсе праблемы з-за таго, што я займаюся грамадскай і палітычнай дзейнасцю. Я гэтага ні ад каго не хаваў, а нейкія кампаніі мог праводзіць проста ва універсітэце. Зразумела, што ў кожнай групе ёсць „вушы“, якія ўсё даносяць».

У рэктараце прызнаюць, што рыхтуюць дакументы на адлічэнне Рамановіча. Прызнаюць і іншае.

«Так, прыходзілі работнікі, з ім размаўлялі, але я спецыяльна трымаю яго адказ па матэматыцы і хачу вам сказаць, што непісьменнасць і адсутнасць матэматычнай культуры з’яўляецца падставай. А мне ўсё роўна, які ў яго палітычны настрой. Пытанне тут толькі ў недастатковай школьнай падрыхтоўцы», — тлумачыць пазіцыю рэктарата дэкан факультэту Ала Сазонава.

Яна кажа, што шмат студэнтаў факультэта па спецыялізацыі «Сацыялогія», якую якраз вывучае Станіслаў, маюць праблемы з матэматыкай.

Што да самога Станіслава Рамановіча, то ён заяўляе, што будзе змагацца, пакуль магчыма, за месца ва універсітэце. Калі адлічаць, будзе паступаць на іншы факультэт. Грамадскую дзейнасць кідаць не збіраецца, не разглядае і магчымасці навучання за мяжой.

На здымку: Cтаніслаў Рамановіч. БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лідэра магілёўскай суполкі незарэгістраванай у Беларусі няўрадавай арганізацыі «Малады фронт» Станіслава Рамановіча адлічваюць з Магілёўскага...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика