Паказальны суд над Цыганом — 23 сакавіка
15.03.2010 12:22
—
Новости Общества
|
Слуханні па крымінальнай справе былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана пачнуцца 23 сакавіка ў Мінскім абласным судзе. Мяркуецца, што слуханні пройдуць у адкрытым рэжыме. Міхаілу Цыгану інкрымінуецца здзяйсненне злачынстваў, прадугледжаных ч.3 арт.430, ч.3 арт.426, ч.2 арт.210, ч.2 арт.295 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Ён падазраецца ў атрыманні хабараў ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый і іншых асоб, перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў, якое прывяло да прычынення істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян і дзяржаўным інтарэсам, крадзяжы грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, а таксама ў здзяйсненні незаконных дзеянняў у дачыненні боепрыпасаў. Па гэтай справе праходзіць 73‑гадовая мінчанка, якая прыцягваецца да крымінальнай адказнасці за даванне хабару Міхаілу Цыгану. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Слуханні па крымінальнай справе былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана пачнуцца 23 сакавіка ў Мінскім абласным судзе....
|
|