Судовы прэцэдэнт не ўпісваецца ў прававую сістэму Беларусі. 21.by

Судовы прэцэдэнт не ўпісваецца ў прававую сістэму Беларусі

16.03.2010 13:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Судовы прэцэдэнт для прававой сістэмы Беларусі не з’яўляецца крыніцай права. Пра гэта заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч падчас онлайн-канферэнцыі, якая прайшла на сайтах Нацыянальнага прэс-цэнтра і Канстытуцыйнага суда Беларусі, а таксама інфармацыйна-аналітычным партале Саюзнай дзяржавы.

Пётр Міклашэвіч нагадаў, што судовы прэцэдэнт — гэта вынесенае судом па канкрэтнай справе рашэнне, абгрунтаванне якога робіцца правілам, абавязковым для ўсіх судоў той жа або ніжэйшай інстанцыі падчас вырашэння аналагічнай справы. Аднак у нашай прававой сістэме судовыя пастановы, што прымаюцца па канкрэтных справах, не распаўсюджваюцца на няпэўную колькасць асобаў.

Паколькі пытанне інтэрнэт-карыстальніка датычыла менавіта магчымасці ўвядзення прэцэдэнтнага прынцыпу ў гаспадарчае правасуддзе, Пётр Міклашэвіч спаслаўся на артыкул 2 закона «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь». Ён гаворыць, што да нарматыўных прававых актаў адносяцца пастановы менавіта Пленума Вышэйшага гаспадарчага суда, што прымаюцца на падставе матэрыялаў абагульненай судовай практыкі разгляду гаспадарчых спрэчак.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Судовы прэцэдэнт для прававой сістэмы Беларусі не з’яўляецца крыніцай права. Пра гэта заявіў сёння старшыня Канстытуцыйнага суда Пётр Міклашэвіч падчас...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика