Удзельнікі акцыі салідарнасці з Аўтуховічам і Асіпенкам затрыманыя
16.03.2010 14:39
—
Новости Общества
|
У Мінску затрыманы ўдзельнікі акцыі пратэсту каля будынка Вярхоўнага суда, дзе 16 сакавіка, пасля амаль тыднёвага перапынку, аднавіліся слуханні па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі. Прыкладна 15 актывістаў маладзёжных дэмакратычных рухаў сталі каля будынка суда з партрэтамі падсудных, не выкрыкваючы ніякіх лозунгаў. Супрацоўнікі міліцыі нейкі час заклікалі іх разысціся і папярэджвалі пра адказнасць. Акцыя доўжылася прыблізна 10 хвілін, пасля чаго яе ўдзельнікі былі затрыманы супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэння і павезены, як мяркуецца, ва УУС Ленінскага раёна. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Мінску затрыманы ўдзельнікі акцыі пратэсту каля будынка Вярхоўнага суда, дзе 16 сакавіка, пасля амаль тыднёвага перапынку, аднавіліся слуханні па справе... |
|