Арыштаваны кіраўнік прадстаўніцтва ў Беларусі расійскага ААТ
22.03.2010 12:04
—
Новости Общества
|
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска распачала справу па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) ў адносінах да кіраўніка прадстаўніцтва ў Беларусі расійскага ААТ «Атамэнергаэкспарт». Кіраўнік падазраецца ў тым, што, злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, скраў 60 млн. рублёў. Справу, якая была распачата 9 сакавіка, будзе расследаваць следчы аддзел папярэдняга расследавання УУС Маскоўскага раёна Мінска. У дачыненні да падазронага абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска распачала справу па ч. 4 арт. 210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) ў адносінах да кіраўніка...
|
|