У Вільні ўшанавалі памяць Каліноўскага + фоты. 21.by

У Вільні ўшанавалі памяць Каліноўскага + фоты

22.03.2010 12:04 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нядзелю, 21 сакавіка, у Вільні беларускія патрыёты правялі Дзень памяці Кастуся Каліноўскага. Кастусь Каліноўскі, які быў павешаны на віленскай плошчы Лукішкі 22 сакавіка 1864 года паводле загаду расійскіх уладаў.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел беларусы Вільні, студэнты ЕГУ, студэнты праграмы імя Каліноўскага з Польшчы, а таксама актывісты грамадскай ініцыятывы «Бунт».

Арганізатарамі акцыі выступілі Таварыства беларускай культуры ў Літве і Беларуская Нацыянальная Памяць.

Напачатку а 12‑й у ЕГУ былі зладжаныя адкрытыя лекцыі, затым а 15:30 ад Лукішскай плошчы да вежы на гары Гедыміна пачалося ўрачыстае шэсце.

Удзельнікі мерапрыемства прайшлі цэнтральнымі вуліцамі Вільні ад таго месца, дзе быў забіты Кастусь Каліноўскі, да месца, дзе па пэўных звестках ён быў таемна пахаваны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 21 сакавіка, у Вільні беларускія патрыёты правялі Дзень памяці Кастуся Каліноўскага. Кастусь Каліноўскі, які быў павешаны на віленскай плошчы Лукішкі 22...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика