Дыктоўкі круглы год
22.03.2010 18:49
—
Новости Общества
|
Толькі у Гродне вялікім святам скончылася 3-ая нацыянальная дыктоўка, як яе стваральнік Уладзімір Падгол думае пра эстафету дыктовак. Гутарка вядзецца пра правядзенне дыктоўкі з нагоды ўтварэння Еўрасаюза. Перамовы аб ёй вядуцца паміж грамадскімі і дзяржаўнымі арганізацыямі. Паводле Падгола да ўдзелу ў будучай дыктоўцы запрошаныя грамаскія асобы, прадстаўнікі амбасадаў, кіраўнікі недзяржаўных і афіцыйных СМІ, а таксама шараговыя грамадзяне. «Гэта наш шлях засведчыць, што мы любім беларускую мову, што яна не горшая за астатнія еўрапейскія, — кажа Ўладзімір Падгол. — На маю думку ў гэтым выпадку нікога не варта ганіць праз ягоную палітычную пазіцыю, і таму хачу запрасіць да напісання ўсіх». Верагодная дата правядзення «еўрасаюзаўскай» дыктоўкі 9 траўня — у Дзень Еўропы, на які накладаецца таксама Дзень Перамогі. Ідэя нацыянальнай дыктоўкі, што нарадзілася пад уплывам падобных акцыяў у Польшчы і Літве, увасобілася ў 2007 годзе, калі адначасова ў некалькіх гарадах Беларусі грамадскія актывісты і проста неабыякавыя да беларушчыны людзі напісалі дыктоўку з нагоды 90-годдзе БНР. З цягам часу публічныя дыктоўкі набылі масавасць (а сёлета яны адбыліся ў Гродне, Віцебску, Магілёву, Празе, Маскве ды іншых гарадах) і нават прыдбалі свае завядзёнкі. Напрыклад, цяпер акрамя ўласнай дыктоўкі ўдзельнікі акцыі пішуць па сказе ў агульны аркуш, гэтак робячы сімвалічны збор подпісаў у падтрымку беларускай мовы. Сёлета нацыянальная дыктоўка была прысвечаная бацку-заснавальніку беларускай нацыі Францішку Багушэвічу, якому сёлета споўніла 170 гадоў. Агульнабеларуская акцыя скончылася фінальным акордам у Горадні, дзе ўрачыстую дыктоўку, нагавораную Андрэем Хадановічам, пісала больш за 200 чалавек. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нястомны Ўладзімір Падгол хоча, каб беларусы напісалі таксама дыктоўку, прысвечаную ўтварэнню Еўрасаюза
|
|