Тэатральная вясна ў Магілёве. 21.by

Тэатральная вясна ў Магілёве

23.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

21 сакавіка ў абласным цэнтры адкрыўся Міжнародны моладзевы тэатральны форум "M@rt.кантакт".

Сёлетні сезон "M@rt.кантакта" — пяты, юбілейны, таму на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, дзе прайшло ўрачыстае адкрыццё, з'явіўся вялікі торт з пяццю свечкамі, які паспяхова задзьмулі ад імя арганізатараў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка і дырэктар тэатра Андрэй Новікаў.

Форум адкрыла пастаноўка "Пінская шляхта" па Дуніну-Марцінкевічу Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Янкі Купалы. Быў аншлаг: людзі сядзелі на прыстаўных крэслах і стаялі ў праходах, каб паглядзець спектакль. Нядзельны тэатральны вечар працягнуўся ў начным клубе, дзе свой тэатральны праект паказала "Пан-студыя" з Мінска.

На працягу тыдня магілёўская публіка ўбачыць паўтара дзясятка спектакляў тэатральных калектываў з 6 краін — Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Малдовы. Іх будзе ацэньваць журы, якое ўзначальвае вядомы тэатральны крытык, прафесар БДУ Таццяна Арлова. У склад журы ўваходзіць малады беларускі драматург Андрэй Курэйчык.

27 сакавіка, у Міжнародны дзень тэатра, на "M@rt.кантакце" ўручаць Гран-пры і прызы лепшым акцёрам тэатральнага форуму.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 сакавіка ў абласным цэнтры адкрыўся Міжнародны моладзевы тэатральны форум "M@rt.кантакт". Сёлетні сезон "M@rt.кантакта" — пяты, юбілейны, таму на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра, дзе прайшло ўрачыстае адкрыццё, з'явіўся вялікі торт з пяццю свечкамі, які паспяхова задзьмулі ад імя арганізатараў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка і дырэктар тэатра Андрэй Новікаў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика