...Як гарэзлівая дзеўка. Слаўгарадскі раён здаўна славіцца песеннай творчасцю. 21.by

...Як гарэзлівая дзеўка. Слаўгарадскі раён здаўна славіцца песеннай творчасцю

23.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

І частушачніц тут нямала. Чаго толькі вартыя народны ансамбль народнай песні “Крыніца” раённага Дома культуры ды яго адвечны конкурсны сапернік ансамбль “Чапурушкі” з Васькавіцкага сельскага клуба.

Таму і стаў Слаўгарад амаль шаснаццаць гадоў назад цэнтрам правядзення абласнога свята “Народная прыпеўка”. У ім прынялі ўдзел спеўныя калектывы з 20 раёнаў.  Звычайна  на  фэст  з’яз-джаецца больш за 300 чалавек. Нават размяшчаць некаторых удзельнікаў даводзіцца ў суседніх Чавусах.

Подскажи, родная мать,Как прореагировать:То ли в лизинг милку взять, То ль приватизировать?

После браги у ТарасаМорда — как у Фантомаса.Лучше б пил одеколон:Был бы, как Ален Делон.

Фэст — гэта пошук таленавітых індывідуальных выканаўцаў і калектываў, выяўленне лепшых узораў фальклорнай спадчыны і мясцовага аўтэнтычнага матэрыялу, папулярызацыя народнай творчасці. Тут ужо талентам разгарнуцца ёсць дзе, бо конкурсныя выпрабаванні праводзяцца па сямі намінацыях. Спаборнічаюць і асобныя частушачніцы, і дуэты, трыо, квартэты, і ансамблі, і чытальнікі-гумарысты...У наступным ліпені намечана сабрацца ўжо на VIII такі фэст. Кожны з праведзеных фестываляў адкрываў новыя таленты. І такіх выканаўцаў, як частушачніца-салістка з Касцюковічаў Зінаіда Васільеўна Буталенка, ансамбль народнай песні “Прыпеўка” Дома культуры бройлернай фабрыкі Магілёўскага раёна, народны ансамбль народнай музыкі і песні “Жытніца” Арэхаўскага сельскага дома культуры Клічаўскага раёна, слухачы ўспрымаюць з асаблівай цеплынёй.— “Слаўгарадская прыпеўка” не мае ўзроставых абмежаванняў, — расказвае галоўны рэжысёр Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра Зінаіда Білык. — На сцэну выходзяць і стары, і малы. Калі яны ўдзельнічалі ў апошнім фэсце, Зінаідзе Іванаўне і Паўлу Мікалаевічу Какоўкам з Тугаліцкага сельскага дома культуры Бабруйскага раёна было ўжо пад 80 год. Але чулі б вы, якія заліхвацкія прыпеўкі яны дэманстравалі!Слаўгарадскі раён

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
І частушачніц тут нямала. Чаго толькі вартыя народны ансамбль народнай песні “Крыніца” раённага Дома культуры ды яго адвечны конкурсны сапернік ансамбль “Чапурушкі” з Васькавіцкага сельскага клуба.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика