РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

24.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рэкі скінулі лёд, а Нэплі падтапіла   У Брэсцкім раёне падтапіла невялікую вёску Нэплі. Яна знаходзіцца недалёка ад дзяржаўнай мяжы, якая праходзіць па Заходнім Бугу. Рака выйшла на пойму, вада пайшла цераз прапускное прыстасаванне ў невялічкую рэчку Лясная. Але чатыры трубы прыстасавання не справіліся з напорам, і вада разлілася па ваколіцы.

Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" памочнік начальніка Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Машноў, у Нэплях падтоплена 16 падворкаў і два падвалы. Эвакуяваць насельніцтва не спатрэбілася, а вось аказваць дапамогу вяскоўцам прыбылі многія службы. У іх шэрагу — сем адзінак тэхнікі падраздзяленняў МНС. Узровень вады на падворках дасягаў на працягу дня да 30 сантыметраў. На думку спецыялістаў, адну пажылую жанчыну, чый падворак найбольш пацярпеў і якая мае праблемы са здароўем, лепш за ўсё было б адсяліць. Але пенсіянерка наадрэз адмовілася пакідаць сваю хату. Пазней да яе прыехаў сын, медыцынскі работнік. Так што пра жанчыну ёсць каму паклапаціцца.

А выратавальнікі і супрацоўнікі іншых службаў прынялі тэрміновыя меры па павелічэнні прапускной здольнасці прыстасавання. Прасцей кажучы, пад дарогай выкапалі траншэю, каб пакласці яшчэ адну трубу, бо чатыры не спраўляюцца. Як толькі вада з Заходняга Буга пайшла ў пяць трубаў, яе узровень у вёсцы стаў прыкметна зніжацца.

Сяргей Машноў паведаміў таксама, што на гідралагічныя пасты Пінскага, Столінскага, Лунінецкага раёнаў перыядычна пад'язджаюць дзяжурныя службы МНС з тым, каб разам з метэаролагамі прымаць рашэнні аб неабходных мерах. За мінулыя суткі рэкі Брэстчыны амаль паўсюль вызваліліся ад лёду. Узровень вады на многіх набліжаецца да крытычнай адзнакі. А вось на Гарыні, якая заўсёды вызначалася крутым норавам, узровень вады стаў зніжацца. Так, у раёне Давыд-Гарадка за суткі ён знізіўся на 51 сантыметр, у іншых месцах — на 10 сантыметраў.

Талымі водамі за суткі ў Брэсцкай вобласці падтапіла шэсць падвалаў жылых дамоў.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

Падтапленні ў Бабруйску і Кіраўскім раёне

У Магілёўскай вобласці 22 сакавіка ўскладнілася паводкавая сітуацыя, паведаміла абласное ўпраўленне МНС.

Талыя воды трапілі ў прыток ракі Бярэзіны ў Бабруйку, і ў выніку падтапіла 69 дамоў, 72 падворкі і 83 гаспадарчыя пабудовы. Два чалавекі часова перасяліліся ў гасцініцу "Бабруйск". А больш за дзвесце жыхароў адмовіліся ад перасялення і засталіся прыглядаць за сваім дабром.

Падобная сітуацыя здарылася ў садовым таварыстве "Вялікая Гута" ў Кіраўскім раёне. Там ад талых водаў выйшла з берагоў рака Любонка, таксама прыток Бярэзіны. У вялікім дачным пасёлку падтоплена частка домаўладанняў, якія месцяцца ў нізіне: пацярпелі ад паводкі 53 лецішчы з падворкамі і 95 гаспадарчых пабудоў.

Ілона Іванова.

Сітуацыя пад кантролем

За апошнія суткі, паводле інфармацыі прэс-службы Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, у рэгіёне былі падтопленыя тры жылыя дамы, сем склепаў, адна гаспадарчая пабудова і шэсць іншых будынкаў у Астравецкім, Воранаўскім, Карэліцкім, Навагрудскім, Смаргонскім і Шчучынскім раёнах. Сітуацыя па кантролем.

Катастрафічных наступстваў нідзе не было, падтапленні ліквідавалі ў той жа дзень. Толькі ў Воранаўскім раёне спатрэбілася дапамога супрацоўнікаў МНС, а ў астатніх выпадках праблему вырашылі сіламі тутэйшых сельгаспрадпрыемстваў і ведамстваў.

Дарэчы, у Навагрудскім раёне папрацавалі спецыялісты Пінскага цэнтра рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС. Каб прадухіліць шкоду мастам, яны правялі падрыў ільду на Нёмане ў раёне вёсак Дзяляцічы, Гнесічы, Лазкі і Панямунь.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэкі скінулі лёд, а Нэплі падтапіла У Брэсцкім раёне падтапіла невялікую вёску Нэплі. Яна знаходзіцца недалёка ад дзяржаўнай мяжы, якая праходзіць па Заходнім Бугу. Рака выйшла на пойму, вада пайшла цераз прапускное прыстасаванне ў невялічкую рэчку Лясная. Але чатыры трубы прыстасавання не справіліся з напорам, і вада разлілася па ваколіцы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика