Намеснік Старшыні КНР прыбывае сёння ў Мінск. 21.by

Намеснік Старшыні КНР прыбывае сёння ў Мінск

24.03.2010 10:09 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сёння ў Мінск з двухдзённым афіцыйным візітам прыбывае намеснік Старшыні КНР Сі Цзіньпін. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Лу Гуйчэн.

Кіраўнік кітайскай дыпламатычнай місіі адзначыў, што візіт будзе ажыццёўлены па запрашэнні прэзідэнта Беларусі. На працягу двух дзён высокі кітайскі госць на сустрэчах і перагаворах з кіраўніцтвам краіны, парламента будзе абмяркоўваць актуальныя пытанні гандлёва‑эканамічнага, інвестыцыйнага, банкаўскага супрацоўніцтва. Вынікам перагавораў стане падпісанне больш як 10 міжурадавых і міжбанкаўскіх дакументаў, а таксама кантрактаў.

Важным складальнікам афіцыйнага візіту намесніка Старшыні КНР стаў прыезд у Мінск вялікай дэлегацыі кіраўнікоў кітайскіх карпарацый і кампаній. Напярэдадні, 23 сакавіка, адбылася сустрэча дзелавых колаў дзвюх краін з удзелам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітая ў Беларусі Лу Гуйчэна і кіраўніка дыпламатычнай місіі нашай краіны ў Пекіне Анатоля Тозіка, а таксама старшыні Камітэта дзяржкантролю, кіраўніка нашай часткі беларуска‑кітайскай сумеснай камісіі па гандлёва‑эканамічнаму супрацоўніцтву Зянона Ломаця.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў Мінск з двухдзённым афіцыйным візітам прыбывае намеснік Старшыні КНР Сі Цзіньпін. Пра гэта паведаміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика