Квартал Марка Шагала. 21.by

Квартал Марка Шагала

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Фонд знакамітага мастака ствараецца ў Віцебску
У стварэнні фонду прымаюць удзел Віцебскі гарвыканкам і Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын. Галоўнай яго мэтай стане ўвекавечанне памяці мастака на яго радзіме — у Віцебску. Гаворка ідзе ў першую чаргу аб аднаўленні квартала Марка Шагала на Пакроўскай вуліцы, дзе захаваўся дом мастака. Вядуцца перагаворы з нашчадкамі Марка Шагала аб магчымасці экспанавання ў Віцебску сапраўдных работ майстра. Пакуль у горадзе, дзе было створана 15 палотнаў, не бачылі ні аднаго арыгінала.
У Віцебску рэалізуецца нямала праектаў, падобных узнаўленню квартала Марка Шагала, накіраваных на стварэнне турыстычнай інфраструктуры, а таксама інфраструктуры вольнага часу. З’явіліся новыя зоны адпачынку на рацэ Віцьбе, добраўпарадкавана культурная частка плошчы Перамогі.Усё гэта дало імпульс развіццю турыстычна-экскурсійных паслуг.

Дзіяна Курыла

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фонд знакамітага мастака ствараецца ў Віцебску
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика