Перадвелікодная (Хрыстова) свечка — што Божае яечка. 21.by

Перадвелікодная (Хрыстова) свечка — што Божае яечка

31.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Для традыцыйнай культуры ўсіх усходнеславянскіх народаў характэрна адна важная святочная акалічнасць — паліць на вялікія святы вогнішча. На Вялікдзень у тых вёсках, у якіх не было храмаў, роўна ў поўнач каля кожнай хаты ўспыхваў ачышчальны агонь. Яго падтрымлівалі аж да самай раніцы, да ўсходу Сонца. Пра гэта сведчаць матэрыялы сучасных экспедыцый, а таксама нашы ўласныя запісы, зробленыя ў 2004 г. у в. Тонеж Лельчыцкага раёна Прычым зноў-такі лічылася недапушчальным, каб нехта з аднавяскоўцаў не запаліў вогнішча каля сваёй хаты, каб не наклікаць бяду.

 У некаторых рэгіёнах у вёсках вогнішчаў не палілі, але існавала правіла не тушыць святло ў хаце аж да ранку. Калі ў такую ноч паглядзець на вёску з вышыні птушынага палёту, то, дзякуючы запаленым вогнішчам або святлу ў кожнай хаце, яна будзе нагадваць асвячоную "дарожку" ў будучыню, той самы Млечны шлях у нашым паднябессі.

 Асаблівай пашанай сярод славянаў карысталася свечка, з якой вернікі хадзілі хрэсным ходам вакол храма. У культуры ўсходніх славянаў свечка сімвалізавала, з аднаго боку, вечнае святло, жывы агонь, а з іншага — мімалётнасць і непрадказальнасць чалавечага жыцця, якое можна патушыць гэтаксама лёгка, як і полымя свечкі. Нездарма пра чалавека маглі сказаць: "Жыве, як свечка на вятры трымціць". З прыходам хрысціянства свечка стала ўвасабленнем Боскага святла. Для вернікаў запаленая свечка стала сімвалам асабістай веры.

 Велікодную свечку на працягу года, да наступнага Вялікадня, захоўвалі за бажніцай разам з грамнічнай. Калі грамнічную свечку выкарыстоўвалі даволі часта як у абрадавых, так і ў пазаабрадавых сітуацыях, то велікодную — толькі ў выключных сітуацыях, часам безнадзейных. Яе запальвалі пры цяжкіх родах, пры лячэнні цяжкай хваробы, напрыклад, пры псіхічных захворваннях. Менавіта велікодную свечку запальвалі пры пабудове новай хаты, а таксама калі закладвалі печ.

 Лічылася, што запаленая велікодная свечка з'яўляецца надзейным абярэгам хаты ад маланкі і пажару. Асаблівай пашанай карысталася велікодная свечка ў пастухоў. Каб не згубіць свой статак, пастух закатваў крыху воску з велікоднай свечкі ў кнут ці ражок. Падтрымкі Нябёсаў чакалі ў гэты дзень і пчаляры. Яны верылі ў тое, што калі паціху ўзяць крыху воску са свечкі на панікадзіле і пакласці ў адзін са сваіх вулляў, то ўлетку будзе багата мёду, а па восені — воску.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Для традыцыйнай культуры ўсіх усходнеславянскіх народаў характэрна адна важная святочная акалічнасць — паліць на вялікія святы вогнішча. На Вялікдзень у тых вёсках, у якіх не было храмаў, роўна ў поўнач каля кожнай хаты ўспыхваў ачышчальны агонь. Яго падтрымлівалі аж да самай раніцы, да ўсходу Сонца. Пра гэта сведчаць матэрыялы сучасных экспедыцый, а таксама нашы ўласныя запісы, зробленыя ў 2004 г. у в. Тонеж Лельчыцкага раёна Прычым зноў-такі лічылася недапушчальным, каб нехта з аднавяскоўцаў не запаліў вогнішча каля сваёй хаты, каб не наклікаць бяду.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика