РОЗГАЛАС
06.04.2010
—
Новости Общества
|
У першай палове тыдня на тэрыторыю Беларусі завітае цёплае і вільготнае паветра з боку Чорнага мора, таму чакаецца няўстойлівае надвор'е, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. У аўторак і сераду амаль паўсюдна пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы 1-8 цяпла, удзень — 4-14, па паўднёвым усходзе да плюс 16. У чацвер і пятніцу атмасферны ціск павялічыцца, таму ападкаў амаль не будзе. Толькі ўначы на чацвер на ўсходзе краіны пройдуць невялікія дажджы, раніцай туман. Уначы пры праясненнях будзе ад мінус 3 да 4 цяпла, удзень плюс 8-14, на поўдні да 16. У суботу і нядзелю ўсталюецца сонечнае надвор'е, аднак у суботу на паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы. У нядзелю невялікія дажджы будуць назірацца толькі месцамі па краіне. У суботу ўначы невялікія замаразкі да мінус 3 градусаў чакаюцца на паўднёвым усходзе; на паўночным захадзе — плюс 5. Удзень — 8-15, у Брэсцкай вобласці да 17 цяпла. У нядзелю чакаецца на некалькі градусаў халадней. Сяргей КУРКАЧ. "Пазычыў" ключы ад сейфаСужыцель загадчыцы крамы "без шуму і пылу" завалодаў грашамі, якія захоўваліся пад замком у гандлёвым прадпрыемстве на вуліцы Уманскай у Мінску А папярэдне, паводле звестак прэс-афіцэра Маскоўскага РУУС Таццяны Грыб, 34-гадовы раней судзімы за махлярства зламыснік залез у сумачку да сваёй сяброўкі, адкуль ціхенька выцягнуў ключы ад магазіна. Пасля дачакаўся, калі апошні работнік замкне дзверы і здасць краму пад ахоўную сігналізацыю, каб узяцца за "справу". Выключыўшы сігналізацыю, ён спакойна адчыніў ключамі дзверы і зайшоў унутр гандлёвага прадпрыемства. Таксама лёгка разабраўся і з сейфам, таму што, па-першае, ведаў, дзе ён знаходзіцца, а, па-другое, зноў дапамаглі ключы. Акрамя грошай, зладзюжка прыхапіў з крамы яшчэ і бутэльку гарэлкі (мабыць, каб адзначыць удала праведзеную "аперацыю"). Ужо дома ён паклаў ключы назад. Толькі вось дарэмна спадзяваўся, што застанецца ўбаку ад крадзяжу: аператыўнікі выйшлі на след падазронага і затрымалі яго. Апошні, калі прыйшлося трымаць "справаздачу" ўжо перад праваахоўнікамі, не стаў хаваць свайго дачынення да злачынства. Ігар ГРЫШЫН. Са швачак — у мулярыУ Магілёве адбыўся кірмаш будаўнічых вакансій. Яго арганізавала ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама. — Увесну пачынаецца актыўны будаўнічы сезон, павялічваюцца аб'ёмы і попыт на працаўнікоў, — растлумачыў кіраўнік упраўлення Віталь Кірэеў. — Таму і кірмаш будаўнічых вакансій дарэчы. У ім бралі удзел 22 будаўнічыя прадпрыемствы, якія прапанавалі наведвальнікам амаль 350 свабодных працоўных месцаў. Паводле статыстыкі, самай запатрабаванай прафесіяй у Магілёўскай вобласці застаецца муляр. Кірмаш наведалі больш за тысячу магіляўчан, 500 прайшлі размову ў спецыялістаў кадравых службаў. Цяпер ў будаўнічай галіне можна няблага зарабіць: у Магілёве сярэдні заробак будаўніка болей за 1,2 мільёна рублёў. Наведвальнікі кірмашу пазнаёміліся і з навучальнымі ўстановамі, якія рыхтуюць будаўнікоў. Таксама ва ўпраўленні па працы і занятасці беспрацоўныя могуць атрымаць новую прафесію: адну з 10 па будаўнічым профілі. Расказваюць, што цяпер актыўна асвойваюць прынамсі апрацоўчыя работы ў будаўніцтве жанчыны, якіх не задавольваюць сціплыя заробкі ў традыцыйнай швачнай галіне. Ілона Іванова. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цёпла, але ўначы месцамі замаразкі У першай палове тыдня на тэрыторыю Беларусі завітае цёплае і вільготнае паветра з боку Чорнага мора, таму чакаецца няўстойлівае надвор'е, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава. |
|