Інтэрнэт-крамы будуць рэгістравацца на працягу дня?
06.04.2010
—
Новости Общества
|
Мяркуецца, што рэгістрацыя такіх крамаў будзе адбывацца на працягу аднаго дня з моманту падачы суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці адпаведнай заявы, а таксама тое, што звесткі пра зарэгістраваную інтэрнэт-краму будуць унесены ў Гандлёвы рэестр, звесткі з якога размешчаны на сайце Міністэрства гандлю. Нагадаем, што інтэрнэт-крама — сайт, які ўтрымлівае інфармацыю пра тавары, прадаўца, дазваляе рабіць выбар, заказ і (ці) набыццё тавару. Гандаль праз інтэрнэт-крамы з'яўляецца рознічным гандлем па ўзорах і рэгулюецца Правіламі ажыццяўлення рознічнага гандлю па ўзорах, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15 студзеня 2009 года № 31. Паводле статыстыкі Мінгандлю, за апошнія два гады колькасць зарэгістраваных у краіне інтэрнэт-крамаў павялічылася больш чым у пяць разоў. Скажам, на пачатак 2008 года ў Мінску налічвалася каля 500 такіх зарэгістраваных крамаў, а на пачатак 2009 года — ужо 1,6 тысячы. На пачатак гэтага года лічба склала каля 2,8 тысячы інтэрнэт-крамаў. Як правіла, праз іх прадаюцца кнігі, дыскі, камп'ютарная тэхніка, сотавыя тэлефоны, пральныя машыны, тэлевізары, запасныя часткі да аўтамабіляў і іншае. У свой час "Звязда" даволі падрабязна пісала як пра перавагі, так і недахопы такой формы гандлю для спажыўца. Коратка нагадаем, што да першых можна смела аднесці больш нізкую цану тавару з інтэрнэт-крамы (у яго, напрыклад, няма выдаткаў па арэндзе гандлёвай залы), дастаўка заказу пакупніку, эканомія часу саміх спажыўцом (не трэба бегаць у пошуках патрэбнага па горадзе, ды і цэны можна параўнаць на той ці іншы тавар адразу ў некалькіх прадаўцоў). Недахопы інтэрнэт-гандлю: спажывец не можа "памацаць" тавар, да таго ж, як нярэдка бывае, прадстаўлены на сайце тавар у прадаўца можа фактычна адсутнічаць. У той жа час, заўважаюць у Міністэрстве гандлю, цяпер дзейнасць інтэрнэт-крамаў урэгуляваная ў дастатковай ступені, што дазваляе арганізоўваць улік і кантроль за дзейнасцю інтэрнэт-крамаў. Так, юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі пры ажыццяўленні рознічнага гандлю праз інтэрнэт-крамы абавязаныя называць яго даменнае імя ў ліцэнзіі. Невыкананне гэтага патрабавання адносіцца да грубых парушэнняў заканадаўства аб ліцэнзаванні і цягне за сабой ануляванне ліцэнзіі. У адпаведнасці з заканадаўствам, праз інтэрнэт-крамы забаронены продаж алкагольных напояў, піва і слабаалкагольных напояў, тытунёвых вырабаў, вырабаў з каштоўных металаў і каштоўных камянёў, піратэхнічных вырабаў, лекавых сродкаў, біялагічна актыўных дабавак да ежы, якія павінны рэалізоўвацца толькі праз аптэкі, а таксама ветэрынарных сродкаў, зброі і патронаў да яе. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мяркуецца, што рэгістрацыя такіх крамаў будзе адбывацца на працягу аднаго дня з моманту падачы суб'ектам прадпрымальніцкай дзейнасці адпаведнай заявы, а таксама тое, што звесткі пра зарэгістраваную інтэрнэт-краму будуць унесены ў Гандлёвы рэестр, звесткі з якога размешчаны на сайце Міністэрства гандлю. |
|