Гіпертонікам — чарнаплодная рабіна. 21.by

Гіпертонікам — чарнаплодная рабіна

06.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З усіх ягад самую вялікую колькасць аскарбінавай кіслаты ўтрымлівае садовая чарнаплодная рабіна, або аронія. Па ўтрыманні Р-актыўных злучэнняў аронія не мае сабе роўных сярод іншых садовых культур. У яе пладах ёсць вітаміны Е і К, правітамін А (карацін), фоліевая і нікацінавая кіслоты (усе вітаміны захоўваюцца да вясны). Дзякуючы высокаму ўтрыманню вітаміну Р у спалучэнні з аскарбінавай кіслатой, аронія змяншае пранікальнасць і ломкасць капіляраў, бярэ ўдзел у акісляльна-аднаўленчых працэсах. Аказвае яна і сасударасшыральнае дзеянне.

Паводле слоў старшай медсястры аддзялення прафілактыкі 18-й мінскай гарадской паліклінікі Валянціны БАБКО, менавіта ўсё гэта і дазваляе рэкамендаваць плады чарнаплоднай рабіны людзям з артэрыяльнай гіпертаніяй. Даследаванні паказалі, што сок гэтых ягад сапраўды зніжае ціск, праўда, на эфект можна разлічваць толькі на пачатковай стадыі хваробы. Тым не менш, пры гіпертанічнай хваробе рэкамендуецца ўжываць 75-100 г ягад або выпіваць 100-125 г адціснутага соку ў дзень. І ягады, і сок варта падзяліць на тры прыёмы, ужываць на працягу 10-15 дзён. Рэкамендуецца пры гэтым урачэбны кантроль.

Плады чорнай рабіны стымулююць жоўцеаддзяленне, сакрэцыю страўнікавага соку і актыўнасць страўнікавых ферментаў. Таму аронію можна есці тым, хто пакутуе ад гастрыту з паніжанай кіслотнасцю, і нельга ўжываць хворым на язвавую хваробу і гастрыт з павышанай кіслотнасцю. Плады чарнаплодкі павышаюць тонус арганізма, здымаюць разумовую і фізічную стомленасць, аказваюць абарончае дзеянне пры бактэрыяльных і вірусных захворваннях.

Найбольш распаўсюджаны спосаб нарыхтоўкі чарнаплоднай рабіны: прамытыя, злёгку прасушаныя ягады расціраюць з цукрам (на 500 г чарнаплодкі — 350 г цукру). Захоўваюць у халаднаватым месцы. Хворым на цукровы дыябет і людзям з лішняй вагой больш падыдзе водны настой (1-2 чайныя лыжкі здробненых сушаных пладоў заліць шклянкай кіпеню, працадзіць праз 30 хвілін). Прымаць па 3 сталовыя лыжкі ў дзень.

Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З усіх ягад самую вялікую колькасць аскарбінавай кіслаты ўтрымлівае садовая чарнаплодная рабіна, або аронія. Па ўтрыманні Р-актыўных злучэнняў аронія не мае сабе роўных сярод іншых садовых культур. У яе пладах ёсць вітаміны Е і К, правітамін А (карацін), фоліевая і нікацінавая кіслоты (усе вітаміны захоўваюцца да вясны). Дзякуючы высокаму ўтрыманню вітаміну Р у спалучэнні з аскарбінавай кіслатой, аронія змяншае пранікальнасць і ломкасць капіляраў, бярэ ўдзел у акісляльна-аднаўленчых працэсах. Аказвае яна і сасударасшыральнае дзеянне.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика