Паводкавыя воды падтапілі ў Беларусі 24 дамы і 48 падворкаў. 21.by

Паводкавыя воды падтапілі ў Беларусі 24 дамы і 48 падворкаў

06.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводкавыя воды за мінулыя суткі падтапілі ў Беларусі 24 жылыя дамы і 48 падворкаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС.

"За нядзелю паводкавымі водамі падтоплены 24 прыватныя жылыя дамы і 48 падворкаў. У прыватнасці, адзін жылы дом — у Лепелі, 23 — у Верхнядзвінску і вёсцы Бароўка Верхнядзвінскага раёна. У гэтым жа раёне падтоплены ўчастак дарогі", — растлумачылі ў МНС, дадаўшы, што паводкавая сітуацыя ў цэлым па краіне стабільная.

Усяго ў Беларусі застаюцца падтопленымі паводкавымі і талымі водамі больш як 1,2 тыс. падворкаў і 40 жылых дамоў (з іх 37 у Віцебскай вобласці) у 36 населеных пунктах.

Паводле даных МНС, падтапленняў талымі водамі за мінулыя суткі не зафіксавана. Аднак рана сцвярджаць, што небяспека такога падтаплення ўжо поўнасцю мінула. Яшчэ ёсць снег на балотах, у лясах. Пры неспрыяльных умовах надвор'я (павышэнні тэмпературы, вялікіх дажджах) за кошт гэтага снегу яшчэ можа павялічыцца аб'ём вады, адзначылі ў МНС.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводкавыя воды за мінулыя суткі падтапілі ў Беларусі 24 жылыя дамы і 48 падворкаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў МНС. "За нядзелю паводкавымі водамі падтоплены 24 прыватныя жылыя дамы і 48 падворкаў. У прыватнасці, адзін жылы дом — у Лепелі, 23 — у Верхнядзвінску і вёсцы Бароўка Верхнядзвінскага раёна. У гэтым жа раёне падтоплены ўчастак дарогі", — растлумачылі ў МНС, дадаўшы, што паводкавая сітуацыя ў цэлым па краіне стабільная.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика