Космас Кіта. 21.by

Космас Кіта

06.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

100-годдзе адзначае беларус, які стварыў магчымасць лятаць

Акадэміка міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыса Кіта, напэўна, немагчыма назваць летуценнікам. Бо ўсё, пра што ён марыў, яму здавалася абсалютна рэальным. Ён стаў сусветна вядомым матэматыкам, фізікам, доктарам філасофскіх навук дзякуючы таму, што займаўся канкрэтнай справай — далучыўся да распрацовак у ракетабудаванні, стаў аўтарам першага ў свеце падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве. Праўда, гэта было далёка за межамі радзімы. Пасля вайны Барыс Кіт жыў у Еўропе, у Амерыцы, дзе і рэалізаваў свой матэматычны талент. Але нават жывучы сярод іншых народаў, ён праз усё жыццё пранёс сваю родную мову — беларускую. І ў свае 100 гадоў Барыс Уладзіміравіч Кіт застаецца найперш беларусам, хоць жыве цяпер у Германіі.

Ён духоўна звязаны са сваёй роднай Навагрудчынай. Тут скончыў беларускую гімназію, дзе мелі магчымасць навучацца на роднай мове дзеці сялян. Потым таленавіты вучань паступіў у Віленскі ўніверсітэт. Аднак нават там цікавіўся тым, што адбывалася на радзіме. А там, у Навагрудку, яго родную гімназію зачынілі — у Заходняй Беларусі вучыцца па-беларуску стала складана. Барыс Кіт зрабіў усё, каб яго маладыя землякі маглі працягваць навучанне па-беларуску — у Віленскай беларускай гімназіі, а ў 1938 годзе ён перавёз усіх вучняў ізноў на радзіму. І сам працаваў настаўнікам матэматыкі, выкладаючы гэты складаны прадмет па-беларуску. Галоўнае, што ён прывіў сваім вучням — жаданне стаць адукаванымі беларусамі. Нягледзячы ні на што. Яго паважалі, яго гатовыя былі адстойваць менавіта вучні, калі на іх любімага настаўніка данеслі і ён патрапіў да гестапаўцаў...

У жыцці бываюць розныя выпрабаванні, бываюць рашэнні, якія кардынальна могуць змяніць лёс. Такім было рашэнне пакінуць радзіму. Прыродны розум, неверагодныя асабістыя здольнасці, беларуская руплівасць і працаздольнасць дапамаглі Барысу Кіту не проста выжыць у эміграцыі, але і сказаць сваё слова ў навуцы. Слова не для нейкага аднаго народа ці краіны — для чалавецтва, хутчэй за ўсё. Бо менавіта Барыс Кіт удзельнічаў у якасці эксперта ў перамовах аб супрацоўніцтве ў касмічнай галіне паміж ЗША і СССР. За мяжой выраслі яго тры сыны, кожны з іх стаў самадастатковай асобай, бацьку б толькі радавацца. Аднак жывучы далёка ад радзімы, Барыс Уладзіміравіч Кіт адчуваў сваю прыналежнасць да беларускай сям'і. Ён заўсёды цікавіўся, што адбываецца дома, чым жывуць людзі. Пра што і на якой мове яны цяпер размаўляюць. Ці мараць пра тое, каб расправіць крылы і ўзняцца над мітуснёй? Барыс Кіт з'яўляецца ганаровым грамадзянінам Навагрудка. А ў яго роднай Навагрудскай школе адкрыты музей у яго гонар.

Ларыса ЦІМОШЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
100-годдзе адзначае беларус, які стварыў магчымасць лятаць Акадэміка міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Барыса Кіта, напэўна, немагчыма назваць летуценнікам. Бо ўсё, пра што ён марыў, яму здавалася абсалютна рэальным. Ён стаў сусветна вядомым матэматыкам, фізікам, доктарам філасофскіх навук дзякуючы таму, што займаўся канкрэтнай справай — далучыўся да распрацовак у ракетабудаванні, стаў аўтарам першага ў свеце падручніка па ракетнай тэхніцы і ракетным паліве. Праўда, гэта было далёка за межамі радзімы. Пасля вайны Барыс Кіт жыў у Еўропе, у Амерыцы, дзе і рэалізаваў свой матэматычны талент. Але нават жывучы сярод іншых народаў, ён праз усё жыццё пранёс сваю родную мову — беларускую. І ў свае 100 гадоў Барыс Уладзіміравіч Кіт застаецца найперш беларусам, хоць жыве цяпер у Германіі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика