Азіяцкі вектар набірае моц. 21.by

Азіяцкі вектар набірае моц

06.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нашу краіну наведае прэзідэнт В'етнама. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі, начальнік аддзела Азіі Міністэрства замежных спраў Вадзім Сянюта. Паводле слоў дыпламата, візіт адбудзецца прыкладна ў сярэдзіне мая.

Гэта інфармацыя прагучала ў час "круглага стала", які днямі прайшоў пад дахам Дома дружбы ў Мінску. Ініцыятарамі сустрэчы выступілі в'етнамскае пасольства і таварыства дружбы "Беларусь—В'етнам". Пасол В'етнама ў Беларусі Данг Хыу Чан, у прыватнасці, адзначыў, што нягледзячы на відавочныя дасягненні ва ўзаемным гандлі, яго аб'ёмы пакуль не адпавядаюць патэнцыялу абедзвюх дзяржаў. Таму, як выказаўся пасол ва ўступным слове, ім з асаблівай увагай будуць выслуханы "канкрэтныя выступленні ад арганізацый і прадпрыемстваў — перадавых байцоў на гандлёва-эканамічным фронце адносна перашкод і цяжкасцяў". Гэты заклік быў пачуты. У час работы "круглага стала" прагучала шмат крытыкі на бюракратычныя бар'еры, штучныя перапоны, якія тармозяць узаемавыгаднае супрацоўніцтва.

Сярод палітычных стымулаў, якія аказалі значны ўплыў на развіццё гандлёва-эканамічных стасункаў, пасол адзначыў афіцыйны візіт Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў красавіку 2008 года ў В'етнам. Тады былі дасягнуты многія важныя дамоўленасці. У сваю чаргу афіцыйны візіт у Мінск Старшыні Нацыянальнага Сходу В'етнама Нгуен Фу Чонг у красавіку 2009 года і візіт віцэ-прэм'ера В'етнама Хоанг Чунг Хай у кастрычніку мінулага года таксама садзейнічалі паглыбленню адносінаў у сферы эканомікі і гандлю. Цяпер вось Беларусь наведае прэзідэнт В'етнама.

Леанід Тугарын.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашу краіну наведае прэзідэнт В'етнама. Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення Азіі і Афрыкі, начальнік аддзела Азіі Міністэрства замежных спраў Вадзім Сянюта. Паводле слоў дыпламата, візіт адбудзецца прыкладна ў сярэдзіне мая.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика