Заяўкі на ўдзел у VІ Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ Залатая Літара прымаюцца да 15 красавіка. 21.by

Заяўкі на ўдзел у VІ Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ Залатая Літара прымаюцца да 15 красавіка

06.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

У гэтым годзе змяняецца парадак правядзення Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, што абумоўлена неабходнасцю карэкціроўкі правілаў правядзення конкурсу ў адпаведнасці з актуальнымі задачамі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, а таксама неабходнасцю прывядзення тэрміналогіі, што выкарыстоўваецца па тэксту, у адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

Творчае спаборніцтва пройдзе па 22 намінацыях. У намінацыях "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы эканамічнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця", "Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы навуковай і навукова-папулярнай тэматыкі" змогуць прыняць удзел рэдакцыі рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйныя агенцтвы, асобныя журналісты па прадстаўленні рэдакцыі або інфарм- агенцтва. Рэгіянальныя і шматтыражныя СМІ, а таксама асобныя аўтары (па прадстаўленні рэдакцыі) змогуць прэтэндаваць на перамогу ў намінацыях "Лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы сацыяльна-эканамічнай тэматыкі", "Лепшыя матэрыялы па тэматыцы спорту і здаровага ладу жыцця", "Лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі". Намінацыі "Лепшы творчы праект года рэспубліканскіх друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў" і "Лепшы творчы праект года рэгіянальных і шматтыражных друкаваных СМІ" ў гэтым годзе ўведзены ў фармат "Гран-пры".

Захаваліся намінацыі "Лепшае выданне для вольнага часу" і "Лепшае дзіцяча-юнацкае выданне", "Лепшы рэпарцёр", "Лепшы аглядальнік", "Лепшы фотакарэспандэнт", "Лепшы афарміцель-дызайнер", "Дэбют" і "Партнёрства".

Уведзены дзве новыя намінацыі "Лепшыя іміджавыя матэрыялы пра Беларусь" (для друкаваных СМІ, інфармацыйных агенцтваў, якія распаўсюджваюцца за мяжой) і "За ўклад у развіццё журналістыкі".

Жадаючыя могуць падаваць матэрыялы на любыя намінацыі без абмежавання колькасці.

Журы конкурсу падвядзе вынікі і вынесе рашэнне аб пераможцах у кожнай намінацыі не пазней за 25 красавіка. Пераможцы намінацый будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі знакамі — сімваламі конкурсу "Залатая Літара". Урачыстая цырымонія ўшаноўвання пераможцаў конкурсу і ўручэнне дыпломаў і памятных знакаў адбудзецца ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі "СМІ ў Беларусі" 5 мая ў дзень прафесійнага свята — Дня друку.

Да ўдзелу запрашаюцца друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, інфармацыйныя агенцтвы, зарэгістраваныя ў Беларусі, распаўсюджвальнікі друку, а таксама некаторыя асобы (па прадстаўленні друкаванага СМІ або інфармацыйнага агенцтва).

Асноўная мэта Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі "Залатая Літара" — усямернае садзейнічанне развіццю друкаваных сродкаў масавай інфармацыі Беларусі, актуалізацыя важных тэматычных напрамкаў дзейнасці друкаваных СМІ па рэалізацыі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, павышэнне прафесійнага і ідэйна-змястоўнага ўзроўню друкаваных СМІ, стымуляванне творчай дзейнасці журналістаў і іншых творчых работнікаў, занятых у працэсе вытворчасці СМІ. Заснавальнікам конкурсу выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі. У гэтым годзе змяняецца парадак правядзення Нацыянальнага конкурсу друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, што абумоўлена неабходнасцю карэкціроўкі правілаў правядзення конкурсу ў адпаведнасці з актуальнымі задачамі дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, а таксама неабходнасцю прывядзення тэрміналогіі, што выкарыстоўваецца па тэксту, у адпаведнасць з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика